«У сувязі з гэтым, улічваючы значную колькасць суб'ектаў гаспадарання, неабходнасці правядзення РУП IВЦ работ па падрыхтоўцы сродкаў кантролю падатковых органаў (далей - СКПА), складаную эпідэміялагічную сітуацыю, звязаную з распаўсюджваннем каранавiруснай інфекцыі, у мэтах выключэння напружанасці ў прадпрымальніцкім асяродку, стварэння камфортных умоў пераходу суб'ектаў гаспадарання на выкарыстанне касавага абсталявання, недапушчэння прыпынення імі сваёй дзейнасці, што можа пацягнуць недапаступленне плацяжоў у бюджэт, МПЗ мяркуе магчымым да 1 лютага 2022 г. прымаць наяўныя грашовыя сродкі пры продажы тавараў, выкананні работ, аказанні паслуг такімі суб'ектамі гаспадарання без прымянення касавага абсталявання пры ўмове заключэння да 20 кастрычніка 2021 г. з РУП IВЦ дагавора».
Для атрымання дадатковай інфармацыі можна звярнуць у інспекцыю МПЗ Рэспублікі Беларусь па Валожынскаму раёну, размешчаную па адрасе: г. Валожын, пл. Свабоды, д. 2, кабінет 205 або па тэлефонах: 80177255482. Час працы: 8.30 - 17.30, абедзенны перапынак: 13.00 - 14.00. Таксама азнаёміцца з інфармацыяй можна на афіцыйным інтэрнэт-партале Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь www.portal.nalog.gov.by/ .


