Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Аб тыповых парушэннях заканадаўства аб ахове працы ў сельскагаспадарчых арганізацыях

18.10.2021

Каляндарны 2021 год набліжаецца да свайго лагічнага завяршэння, а гэта значыць, што ў завяршальную фазу ўваходзіць чарговы цыкл сельскагаспадарчых работ. У перыяд уборкі 2021 года дзяржаўнымі інспектарамі працы Маладзечанскага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы асаблівая ўвага надавалася аказанню практычнай і метадычнай дапамогі ў забеспячэнні выканання працадаўцамі заканадаўства аб ахове працы, як пры ўдзеле ў працы мабільных груп раённых выканаўчых камітэтаў, так і пры правядзенні наглядных мерапрыемстваў.

Гаворачы аб тыповых парушэннях, характэрных для большасці сельскагаспадарчых арганізацый, варта адзначыць наступныя:

  • незабеспячэнне работнікаў сродкамі індывідуальнай абароны, а таксама допуск да працы работнікаў без прымянення імі сродкаў індывідуальнай абароны;
  • допуск да працы работнікаў не прайшоўшых ва ўстаноўленым парадку інструктаж, стажыроўку і праверку ведаў па пытаннях аховы працы, а таксама не прайшоўшых абавязковы медыцынскі агляд;
  • ня якасная распрацоўка інструкцый па ахове працы;
  • адсутнасць перыядычнага кантролю з боку наймальніка, за выкананнем заканадаўства аб ахове працы;
  • допуск у эксплуатацыю машын, механізмаў і абсталявання са знятымі ахоўнымі агароджамі, без наяўнасці дакументацыі заводаў-вытворцаў на абсталяванне;
  • парушэнні патрабаванняў заканадаўства аб ахове працы пры арганізацыі і вядзенні рамонтных работ аўтатрактарнай тэхнікі.

У мэтах прафілактыкі і недапушчэння няшчасных выпадкаў на вытворчасці працадаўцам неабходна прааналізаваць і прыняць дзейсныя меры па ліквідацыі і недапушчэнні падобных парушэнняў у арганізацыях.

Галоўны дзяржаўны інспектар Маладзечанскага МРА МАУ ДГIТ

О.М.Дайняк

Задайте вопрос