Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Аб змене патрабаванняў па захаванню масачнага рэжыму

22.10.2021

Дзяржаўная ўстанова «Валожынскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» інфармуе, што пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь 20 кастрычніка 2021 г. № 111 унесены наступныя змены ў санітарныя нормы і правілы «Патрабаванні да арганізацыі і правядзення санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў, накіраваных на прадухіленне заносу, узнікнення і распаўсюджвання грыпу і інфекцыі COVID-19», зацверджаныя пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2012 г. № 217:

падпункт 41.1 выкладзены ў наступнай рэдакцыі: «забеспячэнне кіраўнікамі аб'ектаў, арганізацый кантролю за выкарыстаннем сродкаў абароны органаў дыхання работнікамі, фізічнымі асобамі пры наведванні аб'ектаў, арганізацый пры адсутнасці магчымасці арганізацыі ўмоў для захавання сацыяльнай дыстанцыі (1-1,5 метра).

(Пад выкарыстаннем сродкаў абароны органаў дыхання маецца на ўвазе закрыццё сродкамі абароны органаў дыхання рота, носа і падбародка).

Выключаны пункт 41.1., у якім было пазначана, што фізічныя асобы пры наведванні аб'ектаў, арганізацый абавязаны выкарыстоўваць сродкі абароны органаў дыхання і выконваць сацыяльную дыстанцыю (1-1, 5 метра).

Урач-гігіеніст (загадчык аддзела гігіены)

Валожынскага РЦГiЭ _____________ С. А. Марчык

Задайте вопрос