Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Паведамленне аб правядзенні паўторнага аўкцыёну па продажы нерухомай маёмасці, якая знаходзіцца ў камунальнай уласнасці

03.12.2021

Арганізатар аўкцыёну: камітэт «Мінскаблмаёмасць», г. Мінск, вул. Чкалава, 5, тэл. (8017) 500 47 11, 516 80 54, 516 80 55. Месца правядзення аўкцыёну: г. Мінск, вул. Чкалава, 5.

Дзень і час правядзення паўторнага аўкцыёну: 22 снежня 2021 г. у 11.00

Лот № 1

Звесткі аб нерухомай маёмасці

Нерухомая маёмасць: капітальная пабудова (інв. № 632/С-23584) – аднапавярховы будынак цэнтра рэабілітацыі агульнай плошчай 258,6 кв.м, 1994 года пабудовы, падмурак – жалезабетон, сцены – цэгла, атынкаваны і афарбаваны, перагародкі – цэгла, перакрыцці – жалезабетон, дах – азбестацементавы хвалісты ліст. Прыналежнасці: адрына, тры ёмістасці для паліва, агароджа, дзве брамы, брамка, дзве дарожкі.

Нерухомая маёмасць знаходзіцца ва ўласнасці Валожынскага раёна.

Месца знаходжання нерухомай маёмасці

Мінская вобласць, Валожынскі раён, аг. Пяршаі, вул. Карла Маркса, д. 21.

Інфармацыя аб зямельным участку

Зямельны ўчастак плошчай 0,3899 га. Мэтавае прызначэнне: зямельны ўчастак для абслугоўвання будынка цэнтра рэабілітацыі. Уведзены абмежаванні ў выкарыстанні часткі зямельнага ўчастка плошчай 0,0155 га ў сувязі з яго знаходжаннем у ахоўнай зоне электрычных сетак напружаннем да 1000 вольт.

Тэрмін арэнды зямельнага ўчастка - 50 гадоў з дня дзяржаўнай рэгістрацыі права арэнды зямельнага ўчастка ў тэрытарыяльнай арганізацыі па дзяржаўнай рэгістрацыі.

Ва ўстаноўленым парадку даецца магчымасць змянення мэтавага прызначэння зямельнага ўчастка і выкарыстанне яго для размяшчэння адміністрацыйных, грамадскіх
і жылых будынкаў, гандлёвых аб'ектаў, аб'ектаў па аказанні паслуг, прадпрыемстваў па абслугоўванні насельніцтва і іншых вытворчасцей, размяшчэнне якіх дапускаецца ў зоне жылой забудовы.

Пераможцу аўкцыёну або адзінаму ўдзельніку аўкцыёну, які не адбыўся, на працягу двух месяцаў з дня заключэння дагавора арэнды зямельнага ўчастка звярнуцца
за дзяржаўнай рэгістрацыяй узнікнення правоў на зямельны ўчастак.

Умовы аўкцыёну

1. У выпадку адсутнасці неабходнасці вырабу праектнай дакументацыі на працягу трох месяцаў з даты дзяржаўнай рэгістрацыі пераходу права ўласнасці на нерухомую маёмасць праінфармаваць Валожынскі раённы выканаўчы камітэт аб адсутнасці неабходнасці атрымання дазволу на распрацоўку праектнай дакументацыі, правядзенне праектна-пошукавых работ;

2. у выпадку неабходнасці правядзення работы, патрабуючых вырабу праектнай дакументацыі:

звярнуцца ў Валожынскі раённы выканаўчы камітэт для атрымання дазволу на распрацоўку праектнай дакументацыі, правядзенне праектна-пошукавых работ не пазней за тры месяцы з даты дзяржаўнай рэгістрацыі пераходу права ўласнасці на нерухомую маёмасць;

пачаць распрацоўку праектнай дакументацыі, правядзенне праектна-пошукавых работ на працягу аднаго месяца з даты атрымання дазволу на распрацоўку праектнай дакументацыі, правядзенне праектна-пошукавых работ;

3. заключыць дагавор куплі-продажу нерухомай маёмасці на ўмовах, вызначаных Валожынскім раённым выканаўчым камітэтам.

4. забарона на адчужэнне нерухомай маёмасці да выканання пакупніком умоў дагавора куплі-продажу (за выключэннем выпадкаў адчужэння, перадачы без пераходу права ўласнасці нерухомай маёмасці пакупніком, з'яўляючымся фізічнай асобай, створанай ёю суб'екту гаспадарання, або выкарыстання нерухомай маёмасці пры рэгістрацыі фізічнай асобы ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка) .

Пачатковы кошт нерухомай маёмасці, рублёў

20 336,00

Пачатковы кошт паніжаны на 80%

Памер задатку, рублёў

4 060,00

Прадавец

Упраўленне па адукацыі, спорце і турызме Валожынскага раённага выканаўчага камітэта», тэл. (801772) 55693, 68975, 55633.

Шматгадовыя насаджэнні (туі) у колькасці 16 штук, размешчаныя на зямельным участку, прадастаўленым для абслугоўвання нерухомай маёмасці, у адпаведнасці з нормамі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 мая 2012 г. № 6 «Аб стымуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх паселішчаў, сельскай мясцовасці» адчужаюцца пакупніку на бязвыплатнай аснове.

Задатак для ўдзелу ў аўкцыёне пералічваецца з даты публікацыі дадзенага паведамлення па 20 снежня 2021 г. уключна на бягучы (разліковы ) банкаўскі рахунак BY07AKBB36420000000280000000
у ААТ « ААБ Беларусбанк» у г. Мінску, БІК банка AKBBBY2X, УНП 100128686, атрымальнік плацяжу – камітэт «Мінскаблмаёмасць». Прызначэнне плацяжу: задатак для ўдзелу ў аўкцыёне.

Заявы на ўдзел у аўкцыёне з прыкладзенымі да іх дакументамі прымаюцца ў працоўныя дні з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 16.30 па адрасе: г. Мінск, вул. Чкалава, 5, каб. 310, 312. Заканчэнне прыёму заяў на ўдзел у аўкцыёне з прыкладзенымі да іх дакументамі 20 снежня 2021 г. у 12.00.

Аўкцыён праводзіцца ў адпаведнасці з Палажэннем аб парадку арганізацыі і правядзення аўкцыёнаў па продажы аб'ектаў, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці, без продажу права заключэння дагавора арэнды зямельнага ўчастка, неабходнага для абслугоўвання адчужаемай маёмасці, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 2008 г. № 462.

Для ўдзелу ў аўкцыёне арганізатару аўкцыёну ва ўказаны ў паведамленні тэрмін падаецца заява на ўдзел у аўкцыёне па форме, якая зацвярджаецца Дзяржаўным камітэтам па маёмасці, да якой прыкладаюцца наступныя дакументы:

дакумент, які пацвярджае ўнясенне задатку (задаткаў) на бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак, указаны у паведамленні, з адзнакай банка;

копія (без натарыяльнага засведчання) статута (устаноўчага дагавора – для камерцыйнай арганізацыі, якая дзейнічае толькі на падставе ўстаноўчага дагавора), які мае штамп, які сведчыць аб правядзенні дзяржаўнай рэгістрацыі, – для юрыдычных асоб Рэспублікі Беларусь;

копія (без натарыяльнага засведчання) пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі – для індывідуальных прадпрымальнікаў Рэспублікі Беларусь;

легалізаваныя ва ўстаноўленым парадку копіі ўстаноўчых дакументаў і выпіска з гандлёвага рэестра краіны ўстановы (выпіска павінна быць зроблена не раней за шэсць месяцаў да падачы заявы на ўдзел у аўкцыёне) або іншы эквівалентны доказ юрыдычнага статусу ў адпаведнасці з заканадаўствам краіны ўстановы з перакладам на беларускую або рускую мову, вернасць якой або сапраўднасць подпісу перакладчыка якой павінна быць засведчана натарыяльна, – для замежных юрыдычных асоб, іншых замежных арганізацый;

легалізаваная ва ўстаноўленым парадку копія дакумента, які пацвярджае статус, з перакладам на беларускую або рускую мову, вернасць якой або сапраўднасць подпісу перакладчыка якой павінна быць засведчана натарыяльна, – для замежных індывідуальных прадпрымальнікаў;

прадстаўніком юрыдычнай асобы Рэспублікі Беларусь - даверанасць, выдадзеная ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку (акрамя выпадкаў, калі юрыдычную асобу прадстаўляе яе кіраўнік);

прадстаўніком грамадзяніна або індывідуальнага прадпрымальніка Рэспублікі Беларусь - натарыяльна засведчаная даверанасць;

прадстаўніком замежнай юрыдычнай асобы, іншай замежнай арганізацыі, замежнай фізічнай асобы або індывідуальнага прадпрымальніка - даверанасць, легалізаваная ва ўстаноўленым парадку, з перакладам на беларускую або рускую мову, вернасць якой або сапраўднасць подпісу перакладчыка якой павінна быць засведчана натарыяльна.

Пры падачы дакументаў заяўнік (яго прадстаўнік) прад'яўляе дакумент, які сведчыць асобу, а кіраўнік юрыдычнай асобы - таксама дакумент, які пацвярджае яго паўнамоцтвы (загад аб прызначэнні на пасаду кіраўніка, або завераная выпіска з рашэння агульнага сходу, праўлення або іншага органа кіравання юрыдычнай асобы ў адпаведнасці з устаноўчымі дакументамі, або працоўны дагавор (кантракт), або адпаведны грамадзянска-прававы дагавор або іншыя дакументы ў адпаведнасці з заканадаўствам).

Кансалідаваны ўдзельнік (два і больш суб'екты малога прадпрымальніцтва - індывідуальных прадпрымальніка і (або) мікраарганізацыі) да заявы на ўдзел у аўкцыёне прыкладае наступныя дакументы:

копія дамовы аб сумесным удзеле ў аўкцыёне з прад'яўленнем арыгінала гэтай дамовы;

дакумент, які пацвярджае ўнясенне сумы задатку (задаткаў) на бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак, указаны у паведамленні, з адзнакай банка;

копіі дакументаў, якія пацвярджаюць дзяржаўную рэгістрацыю індывідуальных прадпрымальнікаў і (або) мікраарганізацый, якія заключылі дагавор аб сумесным удзеле ў аўкцыёне;

звесткі аб сярэдняй колькасці работнікаў мікраарганізацый, завераныя подпісам кіраўніка.

Пры падачы дакументаў упаўнаважаная асоба (яе прадстаўнік) прад'яўляе дакумент, які сведчыць асобу, і даверанасці, выдадзеныя індывідуальнымі прадпрымальнікамі (з натарыяльным пасведчаннем) і (або) мікраарганізацыямі, якія заключылі дагавор аб сумесным удзеле ў аўкцыёне. Прадстаўніком упаўнаважанай асобы дадаткова прад'яўляецца даверанасць, выдадзеная ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку, або дакумент, які пацвярджае паўнамоцтвы кіраўніка.

На працягу 10 працоўных дзён пасля зацвярджэння ва ўсталяваным парадку пратакола пераможца аўкцыёну (прэтэндэнт на куплю) абавязаны пакрыць выдаткі на арганізацыю і правядзенне аўкцыёну і выканаць умовы, прадугледжаныя ў рашэнні аб адабранні зямельнага ўчастка і падаванні пераможцу аўкцыёну або адзінаму удзельніку аўкцыёну, які не адбыўся, падлягаючыя выкананню да звароту па дзяржаўную рэгістрацыю ў адносінах да зямельнага ўчастка. Пасля здзяйснення пераможцам аўкцыёну (прэтэндэнтам на куплю) названых дзеянняў і прадстаўлення арганізатару аўкцыёну, прадаўцу і ў мясцовы выканаўчы камітэт копій плацежных дакументаў, але не пазней за два працоўныя дні, з ім ва ўстаноўленым парадку ў адпаведнасці з умовамі аўкцыёну прадаўцом заключаецца дагавор куплі-продажу нерухомай маёмасці, а мясцовым выканаўчым камітэтам - дагавор арэнды зямельнага ўчастка.

Растэрміноўка аплаты нерухомай маёмасці прадастаўляецца ў адпаведнасці з дзейнiчаючым заканадаўствам.

Задайте вопрос