Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Аб папярэджанні зімовых замораў рыбы

03.12.2021

Заморы - гэта масавая гібель рыб у выніку памяншэння растворанага ў вадзе кіслароду.

Першыя прыкметы зімовых замораў рыбы - гэта з'яўленне ў лунках і палонцы моладзі рыбы, іншых арганізмаў. Вада ў гэты перыяд станавіцца каламутнай і набывае непрыемны пах. Рыбаловы аматары, якія ў гэты перыяд бываюць на вадаёмах, могуць дапамагчы рыбе: некалькі высечаных лунак – гэта дадатковая колькасць кіслароду ў вадзе.

Вельмі вялікую шкоду зімуючай рыбе можа прычыніць рэзкае ваганне ўзроўню вады. У зімовы перыяд пры рэзкім ваганні ўзроўню вады можа адбыцца прыцісканне лёдам рыбы ва ўзбярэжнай паласе вадаёма і рыба загіне.

Мінскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя звяртае ўвагу, у сувязі з сезоннымі ўмовамі надвор'я і магчымым паніжэннем тэмпературы да мінус 15 і ніжэй, пры наяўнасці трывалага лядовага покрыва на вадаёмах і вадацёках, якое абмяжоўвае паступленне атмасфернага кіслароду да вады ў некаторых рыбалоўных угоддзях, асабліва глухіх і бяссцёкавых вадаёмах, грунты якіх высланы сапрапелем або іншымі арганічнымі рэшткамі, могуць назірацца перадзаморныя і заморныя з'явы.

У мэтах прадухілення заморных з'яў, раённымі інспекцыямі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, а таксама арандатарамі і карыстальнікамі рыбалоўных угоддзяў вядзецца актыўная работа па прыняцці мер для папярэджання зімовых замораў рыбы.

Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі для папярэджання заморных з'яў у зімовы час рэкамендавана:

  • Унясенне вапны ў вадаёмы, схільныя да заморных з'яў. Вапнаванне спрыяе раскладанню і паскарэнню мінералізацыі арганічнага рэчыва, а таксама паляпшэнню газавага рэжыму, нейтралізуе кіслую рэакцыю вады. Нягашаную вапну ўносяць у вадаём з разліку 1-2 ц/га. Пры выкарыстанні гашанай вапны ці молатага вапняка нормы занясення павялічваюцца, адпаведна, у 1,3 і 1,8 раза.
  • Выраб палонак на вадаёмах, схільных да заморных з'яў. Колькасць палонак залежыць ад плошчы вадаёма і ў сярэднім складае 3-5 шт./га. Палонкі варта размяшчаць у цэнтры вадаёма і па яго перыметры, дзе глыбіня непрамерзальнага пласта складае 50 – 60 см. Для прадухілення замярзання палонак неабходна ў іх усталяваць снапы, вырабленыя з чароту, рагазы і іншых полых «дыхаючых» раслін.
  • Падвешванне мяшкоў з соллю ў такіх палонках з разліку 5 кг/мяшок. У якасці солі можа быць рэкамендавана тэхнічная соль, якая выкарыстоўваецца для ачысткі катлоў у кацельнях.

Задайте вопрос