Не так даўно сусветная супольнасць сутыкнулася з яшчэ адной загадкай прыроды - вірусам птушынага грыпу, які прадстаўляе смяротную небяспеку для чалавека. Некаторыя навукоўцы прадказваюць немінучую эпідэмію птушынага грыпу ў найбліжэйшыя гады.
Упершыню вірус птушынага грыпу быў знойдзены ў Італіі ў пачатку ХХ стагоддзя, і доўгі час лічыўся для чалавека бясшкодным. Першае сведчанне аб заражэнні чалавека вірусам птушынага грыпу было атрымана з Ганконга ў 1997 годзе, калі ён выклікаў захворванне 18 чалавек і 6 з якіх памерла. У 2005 годзе ўспышкі птушынага грыпу зафіксаваны сярод птушак і людзей у В'етнаме, Інданезіі, Камбоджы, а таксама (толькі сярод птушак) у Японіі, Рэспубліцы Казахстан і Расіі (Чэлябінская, Новасібірская, Омская, Курганская вобласці, Алтайскі край і Рэспубліка Калмыкія).
Вірусы грыпу могуць інфікаваць не толькі людзей, але і некаторыя віды хатніх жывёл і дзікіх птушак, уключаючы курэй, качак, свіней, коней, тхароў, цюленяў і кітоў. Вірусы грыпу, якія інфікуюць птушак, называюць вірусамі «птушынага» або «курынага грыпу». Усе віды птушак могуць хварэць на птушыны грып, хоць некаторыя віды менш успрымальныя, чым іншыя. Птушыны грып не выклікае эпідэмій сярод дзікіх птушак і працякае ў іх бессімптомна, аднак сярод хатніх можа выклікаць цяжкае захворванне і гібель.
У цяперашні час выпадкаў захворванняў сярод птушак і людзей на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь не зарэгістравана. Аднак гэтай праблеме надаецца асаблівая ўвага.
Чым небяспечны птушыны грып?
Усе вірусы грыпу валодаюць здольнасцю мутавацца ці змяняцца.
Існуе магчымасць таго, што ў будучыні вірус птушынага грыпу можа змяніцца такім чынам, што зможа інфікаваць людзей і лёгка распаўсюджваецца ад чалавека да чалавека.
Паколькі гэтым вірусам раней чалавек не заражаўся, то сярод людзей існуе вельмі нізкая імунная абарона супраць яго.
Распаўсюджванне гэтага новага віруса можа прывесці да ўзнікнення цяжкіх захворванняў на грып у людзей на ўсёй планеце.
Крыніцы інфекцыі
Лічыцца, што першаснай крыніцай інфекцыі з'яўляюцца розныя пералётныя птушкі (дзікія качкі і гусі, чаплі, ржанкі і крачкі).
Вадаплаўныя птушкі пераносяць вірус у кішачніку і вылучаюць у навакольнае асяроддзе са сліной, рэспіраторным і фекальным матэрыялам.
Памёт пералётных вадаплаўных птушак можа ўтрымліваць вялікую колькасць вірусаў грыпу (1 грама птушынага памёту дастаткова для гібелі 1 мільёна птушак на птушкафабрыцы), здольных распаўсюдзіць захворванне на вялікія геаграфічныя тэрыторыі.
Пакуль чалавек з'яўляецца канчатковым звяном у перадачы віруса птушынага грыпу. Да гэтага часу не зафіксавана выпадкаў дакладнай перадачы гэтага віруса ад чалавека чалавеку. Захварэць ён можа толькі пры блізкім кантакце з хворай птушкай, пры яе разробліванні або пасля ўжывання волкага або дрэнна прапражанага мяса птушкі.
Сімптомы праявы хваробы
У чалавека сімптомы птушынага грыпу вар'іруюць ад тыповых грыпападобных сімптомаў - вельмі высокая тэмпература цела, абцяжаранае дыханне, кашаль, боль у горле і боль у мышцах, да мінімальных праяў інфекцыі - кан'юктывіт.
Асноўную небяспеку, аднак, уяўляе адсутнасць імуннага бар'ера ў чалавека супраць віруса.
Таму ён вельмі хутка можа выклікаць пнеўманію і даваць цяжкія ўскладненні на сэрцы і ныркі.
У хатніх птушак цяжар праявы хваробы розны. У адных інфекцыя можа працякаць бессімптомна, выклікаць памяншэнне яйцаноскасці або лёгкія захворванні дыхальнай сістэмы. У іншых выяўляцца ў выглядзе вокамгненнай формы. Выклікаючы хуткую гібель птушкі без якіх-небудзь папярэдніх сімптомаў.
Меры прафілактыкі і абароны
Вірус устойлівы ў навакольным асяроддзі - нават у тушках мёртвых птушак ён можа жыць да аднаго года.
Добра пераносіць глыбокую замарозку, і пры тэмпературы ніжэй за 70С можа захоўвацца на працягу некалькіх гадоў.
Высокая тэмпература згубная для віруса - пры кіпячэнні ён гіне імгненна. Таму, калі Вы западозрылі, што набытая птушка заражана, то трэба правесці яе тэрмічную апрацоўку, і яна становіцца абсалютна бяспечнай і ядомай.
На сённяшні дзень не існуе вакцыны супраць птушынага грыпу ў людзей, але ажыццяўляецца падрыхтоўка для яе вытворчасці ў рамках сеткі Сусветнай Арганізацыі Аховы здароўя.
Адзінай надзейнай абаронай ад гэтай хваробы з'яўляецца абмежаванне цеснага кантакту з хатнімі і дзікімі птушкамі або іх памётам, асабліва ў тых рэгіёнах, дзе рэгіструюцца ўспышкі птушынага грыпу.
Жыхарам прыватнага сектара рэкамендуецца ўтрымліваць свойскую птушку толькі на асабістым падворку, тым самым, выключаючы магчымасць яе кантакту з дзікімі і пералётнымі птушкамі.
Пасля мерапрыемстваў па доглядзе птушкі неабходна строга выконваць правілы асабістай гігіены і рэгулярна мыць рукі.
Пры прыгатаваннi страў з мяса птушкі строга выконваць тэхналагічныя рэгламенты, г.зн. тэмпературу і час прыгатавання, а пасля кантакту з сырым мясам і прадуктамі птушкагадоўлі, старанна мыць рукі з мылам.
Выконваючы пералічаныя рэкамендацыі і парады, Вы абароніце сябе ад заражэння птушыным грыпам.


