Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Аб нарміраванні ПЭР

09.12.2021

Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Валожынскім раёне на падставе інфармацыі з Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь (далей - Дэпартамент), інфармуе, што часткай першай артыкула 17 Закона Рэспублікі Беларусь ад 8 студзеня 2015 г. № 239-З «Аб энергазберажэнні» ўстаноўлена, што нормы расходу паліўна-энергетычных рэсурсаў (далей – ПЭР) устанаўліваюцца для юрыдычных асоб з гадавым спажываннем ПЭР 300 тон умоўнага паліва і больш і (або) юрыдычных асоб, якія маюць крыніцы цеплавой энергіі прадукцыйнасцю 0,5 гігакалорыі ў гадзіну і больш.

Распрацоўку нормаў расходу ПЭР забяспечваюць юрыдычныя асобы, якімі мяркуецца іх прымяненне.

Адміністрацыйную працэдуру па ўстанаўленні нормаў расходу ПЭР для юрыдычных асоб Дэпартамент, абласныя, Мінскае гарадское ўпраўлення па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў (далей – ўпраўленнi) ажыццяўляюць у адпаведнасці з:

Законам Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2008 г. № 433-З «Аб асновах адміністрацыйных працэдур»;
Законам аб энергазберажэнні ад 8 студзеня 2015 г. № 239-З «Аб энергазберажэнні»;
Дырэктывай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 №3 «Аб прыярытэтных кірунках ўмацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы»;
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 лютага 2012 г. № 156 «Аб зацвярджэнні адзінага пераліку адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі ў дачыненні да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, унясенні дапаўнення у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 лютага 2009 г. № 193 і прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь» (далей – пастанова № 156);
Палажэннем аб парадку распрацоўкі, устанаўлення і перагляду норм расходу паліўна-энергетычных рэсурсаў, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18 сакавіка 2016 г. № 216 «Аб зацвярджэнні палажэнняў па пытаннях энергазберажэння, унясенні змяненняў і дапаўненняў у пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 ліпеня 2006 г. № 981 і ад 17 лютага 2012 г. № 156 і прызнанні страціўшымі сілу пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і структурных элементаў пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь " (далей – Палажэнне);
галіновымі палажэннямі па нарміраванню ПЭР, зацверджанымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Ураду Рэспублікі Беларусь, для падпарадкаваных (якія ўваходзяць у склад) арганізацый, па ўзгадненні з Дэпартаментам.

Згодна з пунктам 21 Палажэння для ўстанаўлення нормаў расходу ПЭР юрыдычнымі асобамі прадстаўляюцца дакументы ў адпаведнасці з пунктам 2.22 адзінага пераліку адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі ў дачыненні да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, зацверджанага пастановай № 156, у тэрмін не пазней чым за месяц да ўводу нормаў расходу ПЭР у дзеянне.

Дэпартамент інфармуе, што тэрмін падачы дакументаў для ўстанаўлення (узгаднення) нормаў расходу ПЭР на I квартал 2022 года ўстаноўлены да 01.12.2021.

У мэтах прадастаўлення юрыдычным асобам дадатковага дня для падачы дакументаў для ўстанаўлення (узгаднення) нормаў расходу ПЭР на I квартал 2022 года ў Дэпартаменце і ўпраўленнях
27 лістапада 2021 г. (субота) будзе ажыццяўляцца праца па прыёмцы гэтых дакументаў з 8-00 г да 16-20 г з перапынкам на абед з 13-00 г да 13-20 г.

Задайте вопрос