Інфармацыйна-даведачныя матэрыялы па пытаннях нагляду за таварамi, у тым ліку пакрокавы алгарытм дзеянняў суб'ектаў гаспадарання пры прадстаўленні звестак аб астатках тавараў, якія падлягаюць нагляду, размешчаны на афіцыйным сайце МПЗ у раздзеле «Нагляд за таварамi», пераход у які ажыццяўляецца па банеры «Нагляд за таварамi», размешчаным на галоўнай старонцы сайта.
Суб'ектам гаспадарання для прадстаўлення ў падатковыя органы па месцы пастаноўкі на ўлік звестак аб астатках тавараў, якія ёсць на дату ўключэння іх у пералікі, звестак аб вырабленых таварах, звестак аб увезеных з тэрыторыі дзяржаў - членаў Еўразійскага эканамічнага саюза таварах, неабходна:
1. Мець электронны лічбавы подпіс.
Даведачна. У адпаведнасці з пунктам 2 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23.04.2021 № 250 «Аб рэалізацыі ўказа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29.12.2020 № 496 «Звесткі аб астатках тавараў, уключаных у пералік тавараў, прадстаўляюцца суб'ектамі гаспадарання ў падатковыя органы па месцы пастаноўкі на ўлік у выглядзе электроннага дакумента да ажыццяўлення аперацый, звязаных з абаротам рэшткаў такіх тавараў, але не пазней тэрмінаў, устаноўленых у пераліку тавараў.
2. У выпадку падпісання звестак службовай асобай, якая не з'яўляецца кіраўніком суб'екта гаспадарання, яму неабходна прадаставіць даверанасць у інспекцыю МПЗ па месцы пастаноўкі на ўлік, якая пацвярджае права прадстаўлення такіх дакументаў у падатковыя органы.


