Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Аб маркіроўцы асобных тавараў лёгкай прамысловасці

11.02.2022

Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Валожынскім раёне інфармуе, што ў адпаведнасці з пералікам тавараў, якія падлягаюць маркіроўцы сродкамі ідэнтыфікацыі, вызначаным у дадатку 2 да Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29.07.2011 № 1030, з 01.03.2022 уводзіцца маркіроўка сродкамі ідэнтыфікацыі асобных тавараў лёгкай прамысловасці.

Пры гэтым маркіроўцы сродкамі ідэнтыфікацыі падлягаюць таксама рэшткі тавараў, наяўныя на дату ўвядзення маркіроўкі ў суб'ектаў гаспадарання, якія ажыццяўляюць вытворчасць, аптовы і (або) рознічны гандаль такімі таварамі.

Пры гэтым звяртаем увагу, што ў адпаведнасці з пунктам 7 інструкцыі аб парадку маркіроўкі рэшткаў тавараў, зацверджанай пастановай Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь ад 03.05.2021 № 17 (далей – пастанова № 17), у мэтах арганізацыі бесперабойнага гандлю суб'екты гаспадарання маюць права правесці інвентарызацыю рэшткаў тавараў да даты ўвядзення маркіроўкі тавараў сродкамі ідэнтыфікацыі і ў парадку, устаноўленым Інструкцыяй аб парадку абароту кодаў маркіроўкі, сродкаў ідэнтыфікацыі, абароненых матэрыяльных носьбітаў, абароненых матэрыяльных носьбітаў з нанесенымі сродкамі ідэнтыфікацыі, знакаў абароны, характарыстыках сродкаў ідэнтыфікацыі, зацверджанай пастановай № 17, набыць сродкі ідэнтыфікацыі.

Паводле інфармацыі РУП «Выдавецтва «Белбланкавыд», для прадастаўлення суб'ектам гаспадарання магчымасці своечасовага набыцця кодаў маркіроўкі (сродкаў ідэнтыфікацыі), з 01.02.2022 забяспечана выдача кодаў маркіроўкі (сродкаў ідэнтыфікацыі) беларускага ўзору для маркіроўкі рэшткаў тавараў лёгкай прамысловасці. Тэхнічная магчымасць унясення суб'ектамі гаспадарання звестак у сістэму маркіроўкі аб астатках тавараў будзе прадастаўлена з даты ўвядзення маркіроўкі асобных тавараў лёгкай прамысловасці (01.03.2022).

Адначасова інфармуем, што пакрокавы алгарытм дзеянняў суб'ектаў гаспадарання пры ажыццяўленні маркіроўкі рэшткаў тавараў, якія падлягаюць маркіроўцы сродкамі ідэнтыфікацыі (размешчаны на афіцыйным сайце МПЗ у глабальнай сетцы Інтэрнэт па адрасе http://www.nalog.gov.by/ru/markirovka-tovarov-sredstvami-identifikacii-/page/2/), захоўвае сваю актуальнасць.

Задайте вопрос