«Паводле аналізу дарожна-транспартных здарэнняў, пік аварыйнасці прыпадае на пятніцу і выхадныя дні. Абумоўлена гэта масавымі выездамі грамадзян за горад, павышэннем інтэнсіўнасці руху і, вядома ж, недысцыплінаванасцю асобных удзельнікаў дарожнага руху — распавялі ў ДАІ. — Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці інфармуе аб тым, што маючыя адбыцца ў прадвыхадные і выхадныя дні супрацоўнікі міліцыі пяройдуць на ўзмоцнены варыянт нясення службы».
15 красавіка ў шэрагу раёнаў Мiнскай вобласці запланаваны комплекс прафілактычных мерапрыемстваў «Фільтр». Яны праводзяцца ў мэтах спынення грубых парушэнняў правілаў дарожнага руху, у тым ліку такіх, як кіраванне транспартам бяспраўнікамі, кіроўцамі ў стане ап'янення.
На аўтадарогах Мінскай вобласці паўсюдна будзе арганізавана праверка транспарту на прадмет згону, законнасці перавозiмых грузаў і сапраўднасці вадзіцельскіх дакументаў. З гэтай мэтай інспектары ДАІ аснашчаны планшэтамі з базамі дадзеных.
Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці просіць у аўтаўладальнікаў з разуменнем паставіцца да правядзення названых мерапрыемстваў, магчымым нязначным часовым нязручнасцямі. Кіроўцам транспартных сродкаў неабходна няўхільна выконваць уведзеныя часовыя хуткасныя абмежаванні, а таксама патрабаванні інспектараў ДПС аб прыпынку.


