Крымінагеннае становішча на аб'ектах чыгуначнага транспарту ў бягучым годзе характарызуецца наяўнасцю шэрагу негатыўных тэндэнцый. Так, па стане на 01.04.2022 зарэгістраваны 22 факты незаконнага ўмяшання ў дзейнасць чыгуначнага транспарту. Асаблівую трывогу выклікае ўчыненне правапарушэнняў на аб'ектах чыгункі непаўналетнімі ва ўзросце 8-15 гадоў, якімі ў бягучым годзе ажыццёўлены 4 факты накладання камянёў, дроту на чыгуначныя пуці, пашкоджанне стрэлачнага механізму. Пры гэтым зарэгістраваны адзін выпадак траўміравання падлетка.
Актуальнымі застаюцца і пытанні, звязаныя са здзяйсненнем дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх, а таксама злачынстваў у сферы незаконнага абароту наркотыкаў.
У мэтах прыняцця дадатковых мер па забеспячэнні грамадскай бяспекі на аб'ектах чыгуначнага транспарту, у перыяд з 8 па 22 красавіка 2022 года супрацоўнікамі АУС, сумесна з прадстаўнікамі аддзяленняў дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка», будуць праведзены ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі выступы і іншых прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на растлумачэнне адказнасці за ўчыненне правапарушэнняў супраць бяспекі руху і эксплуатацыі чыгуначнага транспарту (арт.арт. 309, 310 КК, арт.арт. 18.2, 18.3 КоАП), мер бяспекі на такіх аб'ектах.
У рамках выступленняў непаўналетнія будуць дадаткова інфармаваны аб мерах асабістай бяспекі, выкананні правілаў дарожнага руху, а таксама аб адказнасці за ўчыненне злачынстваў у сферы незаконнага абароту наркотыкаў і іншых правапарушэнняў.
У вячэрні час, супрацоўнікі АУС будуць надаваць асаблівую ўвагу чыгуначным станцыям, прыпыначным пунктам, перагонам, чыгуначных арганізацый з мэтай своечасовага выяўлення непаўналетніх, якія знаходзяцца на ўказаных аб'ектах.
Таксама будуць абноўлены і дапоўнены, з улікам сучасных падыходаў да ўспрымання візуальнай інфармацыі, якiя знаходзяцца на інфармацыйных стэндах устаноў адукацыі, па прафілактыцы правапарушэнняў на аб'ектах чыгуначнага транспарту;
Размешчана прафілактычная інфармацыя па папярэджанні правапарушэнняў на аб'ектах чыгункі на сайтах устаноў адукацыі, сацыяльных сетках і мэсэнджэрах, у тым ліку бацькоўскіх, педагагічных і вучнёўскіх чатах;
Начальнік ІСН Валожынскага РАУС
А.А.Чаховіч


