Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Як беларусы будуць адпачываць і працаваць на «майскіх»

21.04.2022

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі паведаміла ў якія дні будуць працаваць і адпачываць жыхары нашай краіны ў сувязі з майскімі святамі.

Радаўніца прыпадае на 3 мая, а значыць, гуляць можна будзе 30 красавіка (субота), 1 (нядзеля), 2 (панядзелак) і 3 мая (аўторак). У гэтым месяцы прыйдзецца яшчэ раз адпачыць тры дні запар з 7 па 9 мая (панядзелак).

Пры гэтым, працоўны дзень з 2 мая (панядзелак) пераносіцца на 14 мая (субота).

Арганізацыі, абапіраючыся на спецыфіку сваёй працы, могуць і інакш пераносіць працоўныя дні. Але гэты перанос павінен адпавядаць заканадаўству, дадалі ў ведамстве.

Не будзе і дадатковага выхаднога на 3 ліпеня, бо Дзень незалежнасці трапляе на нядзелю.

У наступны раз працяглыя выхадныя чакаюць беларусаў толькі восенню: яны будуць з суботы 5 лістапада па панядзелак 7-га.

Задайте вопрос