Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Аб прымяненні стаўкі падатку на дабаўленую вартасць пры рэалізацыі паслуг перадачы дадзеных

11.05.2022

Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Валожынскім раёне ў сувязі з уступленнем у сілу Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб развіцці сродкаў масавай інфармацыі» ад 31.03.2022 № 131 (далей - Указ № 131) паведамляе наступнае.

Указам № 131 устаноўлена стаўка падатку на дабаўленую вартасць (далей - ПДВ) у памеры 26 % пры рэалізацыі паслуг перадачы даных, пад якімі для мэт Указа № 131 разумеюцца паслугі доступу ў сетку Інтэрнэт, аказаныя аператарамі электрасувязі, а таксама паслугі перадачы даных, аказаныя аператарамі сотавай рухомай электрасувязі.

Для мэт Указа № 131 да паслуг перадачы даных у тым ліку адносяцца:

прадастаўленне ўпаўнаважанымі аператарамі для аператараў электрасувязі паслугі доступу ў сетку Інтэрнэт з гарантаванай паласой прапускання;

прадастаўленне доступу да Адзінай сеткі сотавай рухомай электрасувязі па тэхналогіі LTE для аказання аператарамі электрасувязі паслугі перадачы даных абанентам;

прадастаўленне доступу да кропкі абмену нацыянальным трафікам (пірынг).

Не адносяцца да паслуг перадачы даных для мэт Указа № 131 паслугі, якія аказваюцца з дапамогай тэхналогіі перадачы даных:

паслугі тэлефаніі па IP-пратаколу і паслугі ІР-тэлебачання;

паслугі электрасувязі ў роўмінгу;

кантэнт-паслугі;

паслугі Цэнтраў апрацоўкі дадзеных.

Акрамя таго, не адносяцца да паслуг перадачы даных для мэт Указа № 131 паслугі па прадастаўленню ў карыстанне каналаў электрасувязі.

Кошт паслуг (абаненцкая плата), якія аказваюцца ў наборы (пакеце) паслуг па тарыфных планах з устаноўленай абаненцкай платай, абкладаецца ПДВ па стаўцы 26 працэнтаў, паколькі адсутнічае тэхнічная магчымасць наяўных у аператараў праграмных рэсурсаў і сістэм, якая дазваляе забяспечыць падзел кошту гэтых паслуг (абаненцкай платы), на дзве часткі (першая - кошт паслуг перадачы даных, якія абкладаюцца ПДВ па стаўцы ў памеры 26 працэнтаў, другая - кошт іншых паслуг электрасувязі, якія абкладаюцца ПДВ па стаўцы ў памеры 25 працэнтаў) у разрэзе кожнага абанента.

У адпаведнасці з палажэннямі Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь (далей - ПК) аператары як прадаўцы паслуг абавязаны для мэт вылічэння ПДВ вызначыць падатковую базу ў парадку, прадугледжаным артыкулам 120 ПК, і прад'явіць суму ПДВ пакупніку (абаненту) паслуг у першасным уліковым дакуменце, а таксама ў электронным рахунку-фактуры (па агульным правіле выстаўляецца не пазней за 10-е чысло месяца, наступнага за месяцам, на які прыпадае дзень аказання паслуг), для рэалізацыі права пакупніка (абанента) на ажыццяўленне вылікаў па ПДВ.

Для мэт пункта 5 Указа № 131 пад сумамі падатку на дабаўленую вартасць, вылічанымі з абаротаў па аказанні паслуг перадачы даных, разумеюцца сумы падатку на дабаўленую вартасць, якія падлягаюць выплаце ў бюджэт пры аказанні паслуг перадачы даных, якія вызначаюцца як сума падатку, налічанага пры рэалізацыі названых паслуг, за мінусам прыходных да такой рэалізацыі сум падатковых вылікаў па ПДВ.

Стаўка ПДВ у памеры 26 працэнтаў прымяняецца ў адносінах да паслуг перадачы даных, аказаных з 1 мая 2022 г. па 31 снежня 2022 г. уключна.

Задайте вопрос