На 1 мая 2022 г. для шматдзетных сем'яў адкрыта 113079 дэпазітных рахункаў «Сямейны капітал»:
- 82,5 тыс.дэпазітных рахункаў на суму 825 млн. долараў ЗША
- 30,6 тыс. дэпазітных рахункаў на суму 712 млн. рублёў
Па стане на 1 мая 2022 г. на датэрміновае распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу пададзена 54 555 заяў. З іх на мэты паляпшэння жыллёвых умоў – 47 150, на атрыманне адукацыі – 3 062, на атрыманне медыцынскіх паслуг – 4 339 заяў, на набыццё тавараў для інвалідаў – 4.
Прынята 52 044 рашэнні аб датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу.
Больш за ўсё рашэнняў аб датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу прынята ў Брэсцкай вобласці - 11054, далей ідуць Мінская - 8714, Гомельская вобласць - 8514, Мінск - 7364, Гродзенская вобласць - 6039, Магілёўская - 5290, Віцебская – 5069.
Сямейны капітал прызначаецца шматдзетным сем'ям, у якіх нарадзілася (усыноўлена, удачаравана) трэцяе або наступнае дзіця.
З 1 студзеня 2022 года яго памер складае 25 995 рублёў.


