Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Акцыя «Канікулы без дыму і агню»

07.06.2022

Весела і ярка ў летнія канікулы ўрываюцца не толькі дзеці, але і рэспубліканская акцыя МНС «Канікулы без дыму і агню». На працягу трох летніх месяцаў ратавальнікі будуць наведваць прышкольныя і летнія аздараўленчыя лагеры. Галоўная мэта акцыі – папярэдзіць узнікненне пажараў па прычыне дзіцячага свавольства з агнём, гібелі і траўматызму дзяцей.

«Дзень МНС», «МНС-ЛЭНД», гульня «Школа юных ратавальнікаў», тэматычныя тэатралізаваныя паказы, віктарыны, экскурсіі па цэнтрах бяспекі, наведванне аварыйна-ратавальных падраздзяленняў - ратавальнікі будуць навучаць дзяцей і дарослых правілам бяспекі, напаўняючы іх вольны час займальнымі і карыснымі мерапрыемствамі.

Варта адзначыць, што ратавальнікі таксама будуць праводзіць навучанне правілам пажарнай бяспекі работнікаў дзіцячых аздараўленчых і прышкольных лагераў, у тым ліку дзяжурнага персаналу.

Дапамагаць работнікам МНС у правядзенні мерапрыемстваў акцыі будуць актывісты Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных, прадстаўнікі таварыства выратавання на вадзе, часопіса «Юны ратавальнік».

Задайте вопрос