Наступіў сезон, калі сялянскія (фермерскія) гаспадаркі актыўна прыцягваюць наёмных работнікаў да сваёй дзейнасці. З аднаго боку гэта дапамога суб'екту гаспадарання, з другога боку магчымасць падзарабіць. Але не варта забываць, што дадзеных грамадзян неабходна афармляць на працу ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, а наймальніку выконваць абавязак па ўтрыманні і выплаце ў бюджэт падаходнага падатку з выплачаных даходаў грамадзянам.
Падатковыя органы на пастаяннай аснове праводзяць працу, накіраваную на прадухіленне выплат так званай заработнай платы «ў канвертах», нелегальна без афармлення неабходных дакументаў і выплаты падаходнага падатку. У першую чаргу прымяняюцца меры прафілактычнага і папераджальнага характару.
Так, у інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Мінскім раёне арганізавана і праведзена сустрэча з прадстаўнікамі сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак па пытанні прадухілення выплаты заработнай платы «ў канвертах».
У ходзе сустрэчы першы намеснік начальніка інспекцыі Конанава В.В., начальнік аддзела інфармацыйна-растлумачальнай работы Пяткевіч Т. А патлумачылі наступствы, якія надыходзяць пры выяўленні фактаў выплаты заработнай платы «ў канвертах» як для сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак, так і для саміх работнікаў, а таксама прымаемыя меры па іх прадухіленні.
Акрамя таго, былі асветлены змены падатковага кодэкса ў 2022 годзе, у тым ліку прымянення павышанай стаўкі падаходнага падатку ў памеры 20 працэнтаў у дачыненні да даходаў:
- пры ўсталяванні кантралюючым органам факту неправамернага неўтрымання і непералічэння ў бюджэт падаходнага падатку з фізічных асоб падатковым агентам;
- вылічаных у адпаведнасці з заканадаўствам падатковым органам зыходзячы з сум перавышэння выдаткаў над даходамі.
На цікавячыя ўдзельнікаў мерапрыемства пытанні дадзены адказы.


