Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Прафсаюзы выступаюць за справядлівае цэнаўтварэнне

09.06.2022

Праца Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі па маніторынгу цэн вядзецца паслядоўна і на пастаяннай аснове. Сёння з улікам сезоннасці вельмі важным застаецца пытанне цэнаўтварэння, наяўнасці і даступнасці айчыннай гародніны ў гандлёвых аб'ектах і на рынках. Аднак кошты на плодаагароднінную прадукцыю, у прыватнасці, агуркі і таматы, адрозніваюцца ў рэгіёнах краіны.

Як распавёў намеснік старшыні ФПБ Уладзімір Пазнякоў, у Нацыянальны прафцэнтр паступаюць звароты грамадзян, якіх турбуе наяўнасць у сеткавых гандлёвых аб'ектах якаснай гародніны, вырашчанай ужо ў гэтым сезоне, а таксама цана на плодаагароднінную прадукцыю.

- Сёння мы правялі аператыўны маніторынг і ўбачылі розніцу цэнаўтварэння на рынку і ў гандлёвых аб'ектах. Разбежка ў цане каласальная і не толькі ў разрэзе рэгіёнаў. Розніца ў кошце агуркоў можа дасягаць 1-1, 2 рубля. Такая розніца ў кошце ў межах адной краіны недапушчальная, мы разумеем. Відавочна, што дзесьці ёсць перакос па цэнаўтварэнні, - падкрэсліў Уладзімір Пазнякоў.

У Століне максімальная цана на агуркі высокай якасці складае 1,4-1,5 рубля, па Мінску ў асобных гандлёвых аб'ектах, у прыватнасці, Фрунзенскага раёна яна даходзіць да 3,5 рубля, прывёў лічбы намеснік старшыні ФПБ.

- Мы возьмем на кантроль гэта пытанне, улічваючы, што гэта прадукцыя вырошчваецца ў дастатковым аб'ёме ў Беларусі - у Альшанах, Століне, Пінску. У ходзе маніторынгу прасочым увесь ланцужок цэнаўтварэння ад вытворцы да канкрэтнага гандлёвага аб'екта, каб разумець, што прынцыпы цэнаўтварэння справядлівыя. Гэтага патрабуе і кіраўнік дзяржавы, - заявіў Уладзімір Пазнякоў.

Нагадаем, што ўвосень 2021 года з падобнай сітуацыяй прафсаюзы ўжо сутыкаліся. Тады цана на айчынную плодаагароднінную прадукцыю, тую ж капусту, па сутнасці была роўная кошту бананаў.

ФПБ сумесна з Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю і Камітэтам дзяржкантролю ўзялі пытанне пад асаблівы кантроль. Рэгулятарам, у ролі якога выступае МАРГ, пасля калегіяльнага разгляду праблемы была прынята пастанова №36. Дакумент дазволіў урэгуляваць дадзенае пытанне ў частцы цэнаўтварэння.

- Беларусы хочуць бачыць справядлівасць цэнаўтварэння на кожным этапе вытворчага ланцужка - ад вытворцы да канкрэтнай паліцы ў краме. Гэта вельмі важна, таму што тут закранаюцца інтарэсы як айчынных вытворцаў, якія распачалі асаблівыя намаганні, каб вырабіць гэту прадукцыю так і інтарэсы канчатковага пакупніка. Улічваючы актуальнасць тэматыкі, мы не можам не звярнуць увагу на той дыспарытэт коштаў, які закладваецца на сезонную агароднінную прадукцыю, – рэзюмаваў намеснік старшыні ФПБ.

Задайте вопрос