Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Выплата заработнай платы «ў канвертах»

04.07.2022

Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Валожынскім раёне з мэтай папярэджання ўзнікнення фактаў выплат заработнай платы «ў канвертах» паведамляе наступнае.

Аплата працы работнікаў без выплаты падаходнага падатку - гэта негатыўны досвед, які яшчэ выкарыстоўвае шэраг наймальнікаў. Большасць наймальнікаў выконваюць закон, а асобныя з іх спрабуюць сысці ад гэтага, пазбаўляючы работнікаў правоў і сацыяльных гарантый. У выніку парушальнікі нясуць вялікія фінансавыя страты ў выглядзе прад'яўленых да выплаты падаткаў, пеняў за несвоечасовую іх выплату, адміністрацыйнай, а ў некаторых выпадках крымінальнай адказнасці.

Прадухіленне выплат так званай заработнай платы «ў канвертах», нелегальна без афармлення неабходных дакументаў і выплаты падаходнага падатку знаходзіцца на пастаянным кантролі падатковых органаў.

У распараджэнні падатковых органаў маецца дастаткова крыніц для аналізу і аператыўнага атрымання інфармацыі аб фактах выплаты заработнай платы «ў канвертах». Падатковыя органы аператыўна рэагуе на факты выплаты заработнай платы ніжэй яе сярэдняга ўзроўню па вызначаным вiдзе дзейнасці, на нізкую колькасць работнікаў, нехарактэрную для пэўнага віду дзейнасці, на афармленне работнікаў на няпоўны працоўны час.

Першапачаткова выкарыстоўваюцца меры прафілактычнага і папераджальнага характару. З мэтай папярэджання суб'ектаў гаспадарання аб знаходжанні іх у зоне асаблівай увагі падатковых органаў і падахвочванні яго да ўсведамлення і добраахвотнага выканання абавязацельстваў па выплаце падаходнага падатку накіроўваюцца паведамленні і апавяшчэння аб наяўных фактах.

Звяртаем увагу, што з 2022 года падатковыя агенты абавязаны прадстаўляць штоквартальна не пазней за 20-е чысло наступнага за кварталам месяца падатковую дэкларацыю па падаходным падатку.

Стаўка падаходнага падатку ўстаноўлена ў памеры 13 працэнтаў.

Разам з тым, пры вызначэнні кантралюючым органам факту неправамернага не ўтрымання і пераліку падатковым агентам ў бюджэт падаходнага падатку з фізічных асоб, падатковы агент абавязаны выплаціць за свой кошт падаходны падатак па стаўцы 20 працэнтаў. У дадзеным выпадку агульны парадак утрымання падаходнага падатку з даходаў фізічных асоб не ўжываецца.

Задайте вопрос