Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

У маладзёжных конкурсах «Славянскага базару» прымуць удзел прадстаўнікі 30 краін

04.07.2022

XXXI Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 13 па 18 ліпеня. Начальнік галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў і прафесійнага мастацтва Міністэрства культуры Іна Адамовіч распавяла журналістам, чым характэрная праграма гэтага года і якіх зорак эстрады можна ўбачыць на сцэне фестывалю, перадае карэспандэнтт БЕЛТА.

В молодежных конкурсах "Славянского базара" примут участие представители 30 стран

Асноўныя мерапрыемствы запланаваны з 14 па 17 ліпеня. Іх цэнтральнымі тэмамі стануць Год гістарычнай памяці і 20-гадовы юбілей Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск".

"Самыя маштабныя мерапрыемствы - адкрыццё "Славянскага базару" і гала-канцэрт, дзе традыцыйна пройдзе цырымонія ўручэння спецыяльнай узнагароды Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Праз мастацтва - да міру і паразумення". Таксама будзе ўручана прэмія Саюзнай дзяржавы і Гран-пры ХХ Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск", - распавяла Іна Адамовіч.

"Маладзёжныя конкурсы - адны з самых значных праектаў фестывалю. У іх плануецца ўдзел прадстаўнікоў 30 краін свету. Упершыню на міжнародным дзіцячым конкурсе будзе прысуджана спецыяльная прэмія імя народнага артыста СССР Ігара Лучанка "За захаванне традыцый у эстрадным мастацтве", - паведаміла Іна Адамовіч.

Удзел у канцэртах розных фестывальных дзён прымуць вядучыя беларускія артысты. Будуць шырока прадстаўлены народныя і заслужаныя калектывы, таленавітая моладзь. Сярод іх Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г. I. Цітовіча, Дзяржаўны акадэмічны ансамбль танца, Беларускі дзяржаўны ансамбль "Песняры".

У "Славянскім базары" возьмуць удзел Ларыса Даліна, Наталля Падольская, Уладзімір Праснякоў, Руслан Аляхно, Анатоль Ярмоленка, Жанэт, Аляксандр Саладуха, Ірына Дарафеева, гурт "Аўра", Тэа і іншыя.

Задайте вопрос