Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Акцыя «Школа дарожнай бяспекі»

05.07.2022

З 08 чэрвеня па 31 жніўня 2022 года на тэрыторыі Валожынскага раёна праводзіцца абласная прафілактычная акцыя «Школа дарожнай бяспекі».

Акция «Школа дорожной безопасности»

З мэтай прафілактыкі ДТЗ з удзелам непаўналетніх з 08 чэрвеня па 31 жніўня 2022 года Дзяржаўтаінспекцыя Валожынскага раёна праводзіць абласную прафілактычную акцыю «Школа дарожнай бяспекі».

У ходзе вышэйпаказанай акцыі супрацоўнікі АДАІ Валожынскага РАУС наведаюць прышкольныя і дзіцячыя аздараўленчыя лагеры, дзе падчас гутарак з дзецьмі нададуць асаблівую ўвагу правілам бяспечных паводзін на дарозе і ў транспарце, у дварах, а таксама правілам пераходу праезнай часткі па пешаходных пераходах (рэгулюемы, нерэгулюемы), недапушчальнасці выкарыстання пры гэтым мабільных тэлефонаў і іншых электронных прылад, выкананні правілаў веласіпедыстамі і выкарыстання непаўналетнімі сродкаў індывідуальнай мабільнасці (самакаты, скутары, монаколы і т. п.), а таксама нашэння святлоадбіўных элементаў у цёмны час сутак.

Паважаныя дарослыя, каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў на дарозе, нагадваем аб сістэматычным паўтарэнні з дзіцем асноўных правілаў дарожнага руху і пастаянным кантролі за вольным часам дзяцей. Пры выкарыстанні асабістага аўтатранспарту настойліва раім прышпільвацца рамянямі бяспекі, у абавязковым парадку перавозіць дзяцей толькі прышпіленымі рамянямі бяспекі, а для дзяцей малодшага ўзросту выкарыстоўваць спецыяльныя ўтрымліваючыя прылады!

Патлумачце дзіцяці, што, знаходзячыся паблізу або на праезнай частцы, яно не павінна размаўляць па тэлефоне і слухаць музыку ў слухаўках, так як гэта адцягвае ўвагу! Пры пераходзе праезнай часткі па пешаходным пераходзе трэба моцна трымаць дзіця за руку. Неабходна на асабістым станоўчым прыкладзе прывучаць дзіця да асаблiвай увагi, дысцыпліне і няўхільнага выканання правілаў дарожнага руху. Бяспечных канікул!

АДАІ Валожынскага РАУС

Задайте вопрос