Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

«Летам дзеці ў бяспецы!»

05.07.2022

З 15 чэрвеня па 15 жніўня 2022 года АДАІ Валожынскага РАУС з іншымі службамі міліцыі грамадскай бяспекі РАУС праводзіць летнюю рэспубліканскую прафілактычную кампанію «Летам дзеці ў бяспецы!».

З мэтай недапушчэння ДТЗ з удзелам непаўналетніх, падчас летніх школьных канікулаў, з 15 чэрвеня па 15 жніўня 2022 года АДАІ Валожынскага РАУС з іншымі службамі міліцыі грамадскай бяспекі РАУС праводзіць летнюю рэспубліканскую прафілактычную кампанію «Летам дзеці ў бяспецы!».

У перыяд школьных канікулаў у большай ступені дзеці прадстаўлены самі сабе. Дарожна-транспартныя здарэнні з непаўналетнімі сведчаць аб недысцыплінаванасці і няўважлівасці саміх дзяцей, а таксама аб адсутнасці кантролю за імі з боку дарослых.

У рамках летняй рэспубліканскай прафілактычнай кампаніі «Летам дзеці ў бяспецы!», ДАІ ўзмоцніць кантроль па парушэннях кіроўцамі правілаў праезду пешаходных пераходаў, руху ў жылых зонах, перавозкі дзяцей, а таксама захаваннем ПДР непаўналетнімі пешаходамі і веласіпедыстамі.

Дарэчы, за 6 месяцаў 2022 года на тэрыторыі Валожынскага раёна зарэгістравана 1 ДТЗ з удзелам дзіцяці, у якім  дзіця атрымала траўмы.

Так, 16.06.2022 каля 15:15 гадзін непаўналетні вадзіцель, кіруючы мотаблокам з прычэпам, пры руху на спуск па в. Перажоры, у напрамку а.г. Ракаў, страціў кіраванне мотаблокам, выехаў на сустрэчную абочыну і перакуліўся. У выніку ДТЗ 6-гадовае дзіця, якое сядзела на каленях свайго бацькі ў прычэпе названага мотаблока, атрымала цялесныя пашкоджанні, з якімі было шпіталізавана ў бальніцу.

Паважаныя дарослыя!

Не пакідайце непаўналетніх без нагляду!

Перш чым адправіць дзіця на вуліцу, нагадайце яму асноўныя правілы бяспечных паводзін на вуліцы.

У абавязковым парадку перавозіце дзяцей толькі прышпіленымі рамянямі бяспекі, а для дзяцей малодшага ўзросту выкарыстоўвайце спецыяльныя ўтрымліваючыяя прылады.

Будзьце дзіцяці станоўчым прыкладам на дарозе!

 

АДАІ Валожынскага РАУС

Задайте вопрос