Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Што цікавага можна даведацца ў заказніку «Налібоцкі»?

08.07.2022

Экскурсію ў ландшафтны заказнік «Налібоцкі» для выхаванцаў аздараўленчага лагера з дзённым знаходжанне «Сонечны горад» арганізавала ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. Сярод удзельнікаў экскурсіі прысутнічалі члены школьнага клуба «Юны эколаг», якія мараць звязаць сваю будучыню з прафесіямі экалагічнай накіраванасці.

08 07 22 61

Мэта экскурсіі - аказанне дапамогі выхаванцам ва ўсвядомленым выбары будучай прафесіі, зацікавіць навучэнцаў і пашырыць уяўленне аб свеце прафесій.

Разам з педагогамі Біцель Алай Іванаўнай і Рубацкай Святланай Мікалаеўнай хлопцы наведалі ўрочышча Цякава Налібоцкай пушчы - месца пражывання тарпанавідных коней польскай пароды «Конік».

Намеснік дырэктара заказніка «Налібоцкі» Тумель Сяргей Іванавіч азнаёміў з гісторыяй паходжання гэтага віду жывёл, калі і адкуль завезлі коней, як яны прыжыліся на новым месцы.

Таксама ўдзельнікі экскурсіі наведалі гадавальнік па гадоўлі птушак, які быў створаны ў 2016 годзе. У завяршэнне экскурсіі хлопцы прайшліся па сцежцы «Сябрынскае скрыжаванне», якая створана ў 2012 годзе для экалагічнай адукацыі школьнікаў.

Навучэнцы даведаліся цікавыя факты аб прафесіях егера, эколага, таксама мелі магчымасць падзяліцца ўражаннямі, атрымалі адказы на цікавячыя пытанні. Час быў праведзены ў прыемным зносінах і з карысцю.

Крыніца: psl.by

Задайте вопрос