Пры правядзенні спецыяльных расследаванняў няшчасных выпадкаў дзяржаўным інспектарам працы ўстанаўліваюцца абставіны, прычыны няшчаснага выпадку, а таксама асобы, якія дапусцілі парушэнні актаў заканадаўства, тэхнічных нарматыўных прававых актаў, абавязковых для захавання, лакальных прававых актаў, меры па папярэджанні аналагічных няшчасных выпадкаў.
У адпаведнасці з п. 36 пастановы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь і Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 14 жніўня 2015 г. № 51/94 «Аб дакументах, неабходных для расследавання і ўліку няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў» і п. 10 пастановы Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь ад 22 снежня 2005 г. № 12 «Аб некаторых пытаннях прымянення судамі заканадаўства аб абавязковым страхаванні ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў», грубай неасцярожнасцю можа прызнавацца невыкананне пацярпелым элементарных патрабаванняў прадбачлівасці, роўна і тых патрабаванняў па ахове працы, якім ён навучаны ў сувязі з выкананнем сваіх працоўных абавязкаў, калі з улікам канкрэтнай абстаноўкі працуючы прадбачыў магчымасць наступлення шкодных для сябе наступстваў, але легкадумна спадзяваўся, што яны не наступяць. У прыватнасці, грубай неасцярожнасцю можа быць прызнана знаходжанне пацярпелага ў стане алкагольнага ап'янення або ў стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, што садзейнічала ўзнікненню або павелічэнню шкоды.
Ступень грубай неасцярожнасці пацярпелага вызначаецца ўпаўнаважанай службовай асобай арганізацыі, страхавальніка і ўпаўнаважаным прадстаўніком прафсаюза (іншага прадстаўнічага органа работнікаў) і ўказваецца ў пратаколе аб вызначэнні ступені віны пацярпелага ад няшчаснага выпадку на вытворчасці, прафесійнага захворвання.
Па выніках завершаных Мінскім абласным упраўленнем Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы спецыяльных расследаванняў няшчасных выпадкаў са смяротным зыходам, якія адбыліся ў 2022 годзе з працуючымі арганізацый Мінскай вобласці, віна пацярпелага ўстаноўлена ў 2 выпадках з 5.
Віна пацярпелага па выніках завершаных расследаванняў няшчасных выпадкаў, якія прывялі да цяжкіх вытворчых траўм, устаноўлена ў 11 выпадках з 38.
З вышэйпаказаных 13 няшчасных выпадкаў з цяжкімі наступствамі грубая неасцярожнасць устаноўлена ў дачыненні да 4 пацярпелых, з іх 3 пацярпелыя знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення.
У адпаведнасці з п. 311 Палажэння аб страхавой дзейнасці, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 жніўня 2006 г. № 530, калі пры расследаванні няшчаснага выпадку на вытворчасці або прафесійнага захворвання ўстаноўлена, што грубая неасцярожнасць застрахаванай асобы садзейнічала ўзнікненню або павелічэнню шкоды, прычыненай яе здароўю, памер разлічаных застрахаванаму ў адпаведнасці з п.п. 301 i 303 Палажэння аднаразовай і штомесячных страхавых выплат памяншаецца страхоўшчыкам прапарцыйна ступені віны застрахаванага, але не больш чым на 50 працэнтаў.
Выплаты падлягаюць змяншэнню прапарцыйна ступені віны пацярпелага, устаноўленай у працэнтах па выніках расследавання няшчаснага выпадку на вытворчасці.
Змяншэнню падлягаюць толькі аднаразовыя і штомесячныя выплаты. Выплаты, выкліканыя неабходнасцю кампенсацыі расходаў у сувязі з пашкоджаннем здароўя (расходы на аказанне медыцынскай дапамогі і рэабілітацыі, куплю лекавых сродкаў і іншых неабходных вырабаў і аказанне паслуг) падлягаюць кампенсацыі ў поўным аб'ёме.
Акрамя таго, не ўлічваецца пры прызначэнні страхавых выплат грубая неасцярожнасць пацярпелага, калі ў выніку страхавога выпадку наступіла смерць застрахаванага.
Інфармацыя прадстаўлена Мінскім абласным упраўленнем Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы


