Беларускія банкі з 1 жніўня пяройдуць на метадалогію міжнароднага стандарту ISO 20022. Гэта азначае, што адбудуцца некаторыя змены пры ажыццяўленні безнаяўных плацяжоў і разлікаў у рублях. Пра гэта паведамляецца на сайце Белінвестбанка. Паведаміла БЕЛТА.
Згодна з патрабаваннямі стандарту ISO 20022 усе плацежныя інструкцыі павінны ўключаць звесткі аб краіне рэгістрацыі нерэзідэнта і статусе стараны. Таксама абавязковым стане ўказанне кода прызначэння плацяжу. За правільнасць указання кода будзе несці адказнасць сам плацельшчык.
Адзначаецца, што новаўвядзенні закрануць не толькі юрыдычных асоб і ІП, але і фізічных асоб пры правядзенні плацяжоў у банкаўскіх касах, інтэрнэт-банкінгу або праз мабільны дадатак.


