Чарговы маніторынг выканання заканадаўства аб ахове працы раённая мабільная група правяла на сельгаспрадпрыемствах раёна.
У раёне праходзіць месячнік бяспекі ў сельскай гаспадарцы. Мэта — праверыць умовы працы ў сельгасарганізацыях падчас уборкі збожжавых. Штотыдзень спецыялісты ведамстваў і падраздзяленняў райвыканкама выязджаюць і на месцы вывучаюць умовы, у якіх працуюць камбайнеры, вадзіцелі, работнікі зернесушыльных складоў. Сёння пад кантроль трапілі «Сівіца» і «Суднікоўскі».


