Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Аб чым нагадвае «Летні патруль»

09.08.2022

Каб нагадаць жыхарам і гасцям Валожынскага раёна аб важнасці правілаў бяспекі на вадзе, ратавальнікі штодзень праводзяць рэйдавыя мерапрыемствы па месцах купання.

А ў гэтыя выхадныя на пляжы Сакаўшчынскага вадасховішча ў рамках акцый «Летні патруль» і «Канікулы без дыму і агню!» прайшло прафілактычнае мерапрыемства, якое арганізавалі для адпачываючых работнікі Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і старшыня раённай грамадскай арганізацыі АСВОД Іван Сухадолец.

З дапамогай навучальных гульняў і віктарын арганізатары нагадалі і дарослым, і дзецям аб правілах бяспекі як на адпачынку ля вады, так і ў побыце. А юныя ратавальнікі з клуба «Ліквідацыя» сумесна са старшынёй АСВОД прадэманстравалі прысутным як дзейнічаць, калі на вашых вачах чалавек пачаў тануць. За актыўны ўдзел у акцыі кожны атрымаў ад ратавальнікаў карысны падарунак. На працягу ўсяго мерапрыемства дзятву радавала водная феерыя ад ратавальнікаў. Дарослыя таксама не засталіся ў баку.

Адпачываючы ля вады абавязкова выконвайце правілы бяспекі. Беражыце сябе і сваіх дзяцей!

Для даведкі.

Пералік месцаў для купання, зацверджаных рашэннем Валожынскага райвыканкама:

  • зона масавага адпачынку «Валожынскае вадасховішча»;
  • зона масавага адпачынку «Жоўты бераг»;
  • зона масавага адпачынку «Сакаўшчына»;
  • зона масавага адпачынку «Выганічы»;
  • зона масавага адпачынку «Пагарэлка»

valozhin.by

Задайте вопрос