Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

1 верасня натарыусы бясплатна правядуць кансультацыі

24.08.2022

1 верасня 2022 года натарыусы Мінскай абласной натарыяльнай акругі бясплатна пракансультуюць грамадзян, дзеці якіх з'яўляюцца навучэнцамі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, па пытаннях, звязаных з правядзеннем натарыяльных дзеянняў.

На працягу працоўнага дня грамадзяне, дзеці якіх з'яўляюцца навучэнцамі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, могуць звярнуцца ў любую натарыяльную кантору і натарыяльнае бюро Мінскай вобласці і атрымаць кансультацыю натарыуса па пытаннях, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю, у тым ліку афармлення спадчынных правоў, складання завяшчанняў, шлюбных дагавораў, адчужэння нерухомасці і здзяйснення выканаўчых надпісаў.

Поўны спіс натарыяльных кантор і натарыяльнага бюро Мінскай вобласці і час іх працы можна ўдакладніць на сайце Беларускай натарыяльнай палаты belnotary.by.

valozhin.by

Задайте вопрос