З 25 жніўня па 5 верасня 2022 года на тэрыторыі Валожынскага раёна Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць спецыяльны комплекс мерапрыемстваў «Увага — дзеці!»
У першыя дні, калі навучэнцы пойдуць у школу, абласная Дзяржаўтаінспекцыя і прадстаўнікі адукацыі ў рамках тыдня бяспекі дарожнага руху сустрэнуцца з навучэнцамі і іх бацькамі, каб яшчэ раз пагаварыць аб важных пытаннях, якія датычацца правільных і бяспечных паводзін на вулічна-дарожнай сетцы, у аўтатранспарце, абазначэнні святлоадбівальнымі элементамі ў цёмны час сутак, а таксама культуры паводзін і ўзаемапавазе паміж удзельнікамі дарожнага руху.
Таксама вельмі важна нагадаць нашым паважаным кіроўцам аб тым, што падчас спецыяльнага комплекснага мерапрыемства «Увага – дзеці!» вадзіцелям усіх транспартных сродкаў, пры руху ў светлы час сутак неабходна ўключаць блізкае святло фар, або дзённыя хадавыя агні (пры іх наяўнасці), быць максімальна ўважлівымі, асабліва ля дзіцячых навучальных устаноў, пешаходных пераходаў і на дваровых тэрыторыях.
На тэрыторыі Валожынскага раёна з пачатку бягучага года зарэгістравана 1 ДТЗ з удзелам непаўналетняга, у выніку якога 1 непаўналетні пасажыр атрымаў траўмы.
Паважаныя дарослыя! Бяспека дзяцей у першую чаргу залежыць ад вашай увагі і кантролю, будзьце добрым прыкладам для іх!
АДАІ Валожынскага РАУС


