Згодна з распараджэннем выконваючага абавязкі старшыні Валожынскага раённага выканаўчага камітэта ад 11.03.2022 года № 42р «Аб правядзенні месячнікаў па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый», з 1 верасня па 31 кастрычніка 2022 года на тэрыторыі раёна пройдзе месячнік па навядзенні і падтрыманні належнага парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый.
Работы ў раёне будуць ажыццяўляцца ў адпаведнасці з зацверджаным планам мерапрыемстваў па правядзенні месячнікаў па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый Валожынскага раёна.
Усе суб'екты гаспадарання павінны арганізаваць і правесці ў рамках месячніка суботнікі з максімальным удзелам усіх устаноў, прадпрыемстваў, арганізацый і насельніцтва. Ажыццявіць работы па навядзенні парадку на ўласных, прылеглых і замацаваных тэрыторыях, тэрыторыях агульнага карыстання ў населеных пунктах.
Навядзеннем парадку і добраўпарадкаваннем павінны быць ахоплены сельскагаспадарчыя аб'екты, прадпрыемствы і арганізацыі рознай формы ўласнасці, паласы адводу аўтамабільных дарог і прыпыначных пунктаў, зоны адпачынку, месцы пахавання і тэрыторыі ляснога фонду, садоўніцкія таварыствы, а так жа дваровыя тэрыторыі шматкватэрных жылых дамоў, прыватныя падворкі, гаражныя кааператывы населеных пунктаў.
Крыніца: valozhin.by


