Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Валожынскія ратавальнікі правялі рэйд у Пяршайскім сельсавеце: адрасы былі абраны не выпадкова

12.10.2022

Валожынскія ратавальнікі праводзяць мэтанакіраваную прафілактычную працу па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх.

Гэта розныя мерапрыемствы, акцыі, гутаркі з насельніцтвам. Адной з форм прафілактычнай работы з'яўляецца наведванне домаўладанняў грамадзян з мэтай праверкі супрацьпажарнага стану іх жылля. Такія рэйдавыя мерапрыемствы часта праводзяцца сумесна з іншымі суб'ектамі прафілактыкі.

На гэты раз удзельнікі рэйдавай групы адправіліся на тэрыторыю Пяршайскага сельскага савета. Адрасы, якія трэба было наведаць, былі абраны не выпадкова. Увага была накіравана на грамадзян, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі.

У першым домаўладанні гасцей сустрэла пажылая жанчына. У доме ўсё акуратна, з пажарнай бяспекай на першы погляд таксама ўсё ў парадку.

- Бачу, што з пячным ацяпленнем у вас усё добра, а ў доме маецца пажарны апавяшчальнік? - цікавіцца інспектар.

І тут з пакоя выходзіць сын гаспадыні. Менавіта ён ратавальнікам і патрэбен быў. Мужчына адразу ж уступае ў размову з інспектарам.

— Няма! Навошта ён нам?

— Ён проста неабходны ў кожным доме! Пры ўзнікненні пажару, ён зрэагуе на дым і адразу ж апавясціць вас, чым і выратуе вам жыццё. Тым больш, што вы, як я бачу, паліце ў доме.

- Мы абавязкова купім яго і ўсталюем, — адразу ж абяцае гаспадыня дома.

Ратавальнікі яшчэ абавязкова вернуцца ў гэта домаўладанне і правераць, ці выканана гэта абяцанне.

Наступным месцам прыпынку стаў дом адзінока пражываючага пенсіянера. Тут члены рэйдавай групы ўбачылі спраўную печ у добрым стане і працуючы аўтаномны пажарны апавяшчальнік, а таксама гаспадара, які не бачыць нічога дрэннага ў тым, што дазваляе сабе паліць прама ў доме.

- Я ж не ў ложку палю, — адказвае мужчына на папярэджанне ратавальнікаў, што дадзеная згубная звычка можа прывесці да пажару.

Інспектар прыводзіць некалькі прыкладаў пажараў, калі па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём загінулі людзі.

- Усе загінуўшыя сцвярджалі, што ў ложку яны не паляць, але вынік мы бачым.

Супрацоўніца Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва падтрымлівае работніка МНС і спрабуе пераканаць мужчыну, што ўсё ж такі, калі ён ужо паліць, то рабіць гэта бяспечней на вуліцы.

У домаўладанні шматдзетнай сям'і, дзе выхоўваецца чацвёра дзяцей, у кожным жылым пакоі ўстаноўлены аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, ацяпляльны кацёл у спраўным стане. Але вось у адным з пакояў апавяшчальнік падае сігнал, а гэта значыць, што неабходна замяніць элемент харчавання. Бацька сямейства абяцае адразу ж схадзіць у краму і набыць батарэйку.

У гэты дзень рэйдавая група наведала яшчэ некалькі домаўладанняў. Кожнаму гаспадару былі дадзены рэкамендацыі і ўстаноўлены тэрміны на ліквідацыю выяўленых парушэнняў.

valozhin.by

Задайте вопрос