Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

У Валожынскай дзіцячай бібліятэцы шмат новых, цікавых і пазнавальных кніг, на любыя густы і інтарэсы

03.11.2022

Дарагія чытачы!

Канікулы - лепшы час, каб заняцца любімымі справамі і пачытаць, нарэшце, што хочацца, а не тое, што задалі. У Валожынскай дзіцячай бібліятэцы шмат новых, цікавых і пазнавальных кніг, на любыя густы і інтарэсы. Гэта кнігі розных жанраў: дзіцячыя дэтэктывы, фэнтэзі і «жахі», вясёлыя гісторыі пра дзяцей, казкі і апавяданні пра жывёл. Чытаючы кнігі можна адправіцца ў казачнае падарожжа, раскрыць таямнічае злачынства, памарыць і дамагчыся, здавалася б, немагчымага або практычна разабрацца ў сутнасці рэчаў.

Прыходзьце і прыводзьце сваіх сяброў і аднакласнікаў! Вас чакае шмат прыемных, доўгачаканых, а часам і нечаканых сустрэч не толькі з кнігамі ўжо ўпадабаных аўтараў, але, магчыма, вы адкрыеце для сябе імёны маладых, але вельмі таленавітых пісьменнікаў!

Задайте вопрос