Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Валожынскаму раёну паведамляе наступнае.
Для пераходу суб'ектаў гаспадарання на выкарыстанне таварна-транспартных і таварных накладных ў выглядзе электроннага дакумента створаны спрыяльныя ўмовы. Так да 31.12.2022 усталяваны мараторый на прымяненне кантралюючымі органамі мер адказнасці за незабеспячэнне суб'ектамі гаспадарання выкарыстання электронных накладных пры абароце тавараў, якія падлягаюць маркіроўцы і падлягаюць нагляду.
Разам з тым, падатковыя органы нагадваюць, што ўсе неабходныя дзеянні неабходна распачаць да 31 снежня 2022 года, каб з 1 студзеня 2023 года забяспечыць выкарыстанне электронных накладных пры абароце тавараў, якія падлягаюць маркіроўцы і (або) нагляду.
Пакрокавы алгарытм дзеянняў суб'ектаў гаспадарання па ўкараненні электронных накладных размешчаны на афіцыйным сайце Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь у глабальнай сетцы Інтэрнэт: https://nalog.gov.by/news/13427/.


