Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Мірскі замак запрашае прыняць удзел у конкурсе «Музычны Мір»

05.12.2022

29.01.2023 парадныя залы старажытнага Мірскага замка зноў напаўняюцца чароўнымі гукамі класічнай музыкі. У гэты дзень адбудзецца ўрачыстае віншаванне, святочны канцэрт лаўрэатаў і экскурсіі па замку і пасёлку Мір для пераможцаў ІІІ Рэспубліканскага адкрытага конкурсу класічнай музыкі «Музычны Мір».

«Удзельнікі конкурсу «Музычны Мiр» атрымліваюць велізарны досвед удзелу ў падобных мерапрыемствах: падрыхтоўка і выступленне выхоўвае ў студэнтах і навучэнцах стойкасць, мужнасць, цярпенне, вытрымку, а таксама ўменне слухаць і прыслухоўвацца да выкладчыкаў, якія ўносяць каласальны ўклад у развіццё вучняў як музыкаў і асоб, так па крупінках уносячы вялікі ўклад у развіццё музычнага мастацтва нашай краіны ў цэлым» — дырэктар конкурсу, вядомы музыка, член Беларускага саюза кампазітараў Мікіта Сяргеевіч Бельцюкоў.

Конкурс «Музычны Мiр» таямнічым чынам пераклікаецца з гісторыяй самога пасёлка Мір. У даўнія часы пасёлак Мір было слаўным гандлёвым цэнтрам - тут праходзілі і перасякаліся напрамкі асноўных дарог, сюды з'язджаліся купцы не толькі з бліжэйшых гарадоў і краін, але нават з Кітая і Японіі. Бурны гандаль ішоў на кірмашах, якія былі прымеркаваны да двух гадавых свят: да дня Святога Мікалая - на 9 мая і 6 снежня. Па традыцыі кірмашы доўжыліся па чатыры тыдні. У Мір з'язджаліся не толькі гандляры, пакупнікі і рамеснікі, але і музыканты, танцоры, скамарохі. Так і конкурс класічнай музыкі «Музычны Мiр» праходзіць двойчы ў год, у снежні і ў маі, ад моманту падачы дакументаў да святочнага канцэрта лаўрэатаў у Мірскім замку конкурс доўжыцца 4 тыдні. У пасёлак з'язджаюцца сотні таленавітых музыкантаў, педагогі і бацькі.

III Конкурс праводзіцца ў 7 намінацыях: «Фартэпіяна», «Скрыпка», «Домра», «Арфа», «Гітара», «Юны кампазітар», «Змешаны ансамбль». Асаблівая намінацыя конкурсу «Юны кампазітар», ацэньваць кампазітарскія працы маладога пакалення будуць добра вядомыя і ў Беларусі, і за мяжой кампазітары Бельцюкоў Сяргей Пятровіч, Безянсон Аліна Іванаўна, Бельцюкоў Мікіта Сяргеевіч.

Галоўным гонарам конкурсу «Музычны Мiр» з'яўляецца прафесійны склад журы, які склаўся з самых вопытных выкладчыкаў УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі» і музычных каледжаў Беларусі:

  • ДУА «Гімназія-каледж мастацтваў ім. І.А. Ахрэмчыка»,
  • ДУА «Рэспубліканская гімназія-каледж пры БДАМ»,
  • УА «Віцебскі дзяржаўны каледж ім. І.І. Салярцінскага»,
  • УА «Гомельскі дзяржаўны каледж мастацтваў ім. Н.Ф.Сакалоўскага»,
  • УА «Гродзенскі дзяржаўны музычны каледж»,
  • УА «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў».

Конкурс праводзіцца ў завочнай форме па відэазапісах. Усе выступы з'яўляюцца адкрытымі - спасылкі на відэазапісы ўдзельнікаў выстаўляюцца ў сетцы Інтэрнэт для ўсеагульнага прагляду. Падаць заяўку на ўдзел трэба да 29.12.2022. Кошт удзелу - ад 25 руб. Палажэнне конкурсу размешчана на сайце Мірскага замка mirzamak.by у раздзеле «Навіны» і на старонцы ў ВК https://vk.com/muzykalnyimir.

Традыцыйна пераможцаў конкурсу чакаюць святочныя віншаванні і канцэрт у Мірскім замку, сувеніры з гліны з сімволікай Беларусі, конкурсу і Мірскага замка, змястоўная аглядная экскурсія па пасёлку Мір, Мікалаеўскім касцёле, Траецкай царкве, музеі «Мірскі пасад» і галоўнай славутасці - Мірскаму замку. Падзеі мінулага, унікальная гісторыя пасёлка Мір, мноства захаваных помнікаў даўніны зробяць ваш прыезд у Мір незабыўнай падзеяй!

Лаўрэаты I ступені і пераможцы ГРАН-ПРЫ конкурсу змогуць прыняць удзел у канцэртнай праграме г.Мінска ў 2023 годзе і выступіць у штогадовым навагоднім канцэрце «Зімовыя казкі раяля» ў Белдзяржфілармоніі.

Крыніца: valozhin.by

Задайте вопрос