Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Дзяржэнергагазнагляд нагадвае!

05.12.2022

Самае каштоўнае ў свеце - жыццё чалавека. Вельмі сумна, што разумеем мы гэта толькі тады, калі нешта здараецца з намі ці нашымі блізкімі. Адна з пагроз, якая падсцерагае людзей ва ўласным доме - прыродны і звадкаваны газ. Здавалася б, столькі гадоў як ён прыйшоў у нашы дамы, аблегчыў побыт, сагрэў. Аднак пры няўважлівым, безадказным абыходжаннi, парушэнні правілаў эксплуатацыі газавыкарыстоўваючага абсталявання, Правілаў карыстання газам у побыце газ можа несці пагрозу жыццю і здароўю грамадзян.

Не варта забываць аб простых Правілах бяспечнага карыстання газавыкарыстоўваючым абсталяваннем.

На працягу ацяпляльнага сезона сродкі масавай інфармацыі паказваюць нямала сюжэтаў пра розныя выпадкі, звязаныя з парушэннем Правілаў карыстання газам у побыце, атручэннем угарным газам і іншымі смяротнымі выпадкамі, але дарэмна. Бо, як толькі на вуліцы зноў робіцца холадна, старыя праблемы вяртаюцца. Часта ў людзей не хапае досведу, а магчыма, часам і жадання, каб навучыцца правільна карыстацца награвальнымі прыборамі падчас халадоў.

«Забяспечце прыток вонкавага паветра!» - якое простае правіла, аднак чаму яно не выконваецца?

Гэта звязана з тым, што з надыходам халадоў людзі імкнуцца захаваць цяпло ў сваіх дамах, радзей праветрываюць і пры выкарыстанні газавага абсталявання не адчыняюць форткі.

Часта з-за невыканання нормаў бяспекі ў кватэру трапляе ўгарны газ і цягне небяспеку задыхнуцца яе жыхарам. Людзі, надыхаўшыся чаднага газу, трапляюць у бальнiцу ці паміраюць.

Напрыклад, чым вышэйшая канцэнтрацыя ўгарнага газу ў паветры, тым хутчэй ён выцясняе кісларод з арганізма чалавека. Чалавек пачынае задыхацца, з'яўляецца галаўны боль, блытаецца прытомнасць. І калі своечасова не выйсці на свежае паветра (ці не вынесці на свежае паветра ўжо страціўшага прытомнасць чалавека), то не выключаны смяротны зыход.

Не гледзячы на меры, якія прымаюцца з боку многіх зацікаўленых арганізацый, статыстыка паказвае, што многія ўладальнікі жылых дамоў і кватэр ставяцца да абавязковага перыядычнага тэхнічнага абслугоўвання, як да празмернасці. Псіхалогія простая: навошта марнаваць грошы на праверку прылады, якая і так нармальна працуе? Таму і не пускаюць у свае кватэры і старанна засцерагаюць сваё газавае абсталяванне, дымавыя і вентыляцыйныя каналы ад старонніх вачэй.

Такі аргумент аказваецца ілжывым, калі кацёл або калонка нечакана перастаюць функцыянаваць ці, здараецца нешта больш трагічнае. І казаць потым, што: «Да мяне так і не прыйшлі!» або «Куды глядзяць арганізацыі, якія эксплуатуюць нашы інжынерныя сеткі і абсталяванне?» - ужо бывае позна.

Уласна кажучы, пра гэта большасць і так ведае. Тым не менш, атручэнні здараюцца. А значыць, будзем паўтараць тое, што можа камусці здацца банальнымі і агульнавядомымі правіламі:

Забяспечце прыток вонкавага паветра, пры карыстанні газавымі прыборамі;

Выклічце спецыяліста і забяспечце доступ у вашыя кватэры і дамы для своечасовага правядзення тэхнічнага абслугоўвання газавыкарыстоўваючага абсталявання і своечасовай праверкі тэхнічнага стану дымавых і вентыляцыйных каналаў.

Таксама ў мэтах бяспекі мы рэкамендуем усталяваць сігналізатары ўгарнага газу, якія падаюць сігнал пры дапамозе рэзкага гуку, у выпадку з'яўлення канцэнтрацыі СО. Яны дапамогуць прадухіліць узнікненне трагедыі і засцерагчы вас і Вашых блізкіх.

Інспектар па газавым наглядзе Крывенка А.В.

https://valozhin.by/05122022/gosenergogaznadzor-napominaet/

Задайте вопрос