Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Бяспечны Новы год

06.12.2022

Хутка наступяць школьныя канікулы, навагоднія святы і Каляды, у кожным доме паставяць і ўпрыгожаць ёлку разнастайнымі цацкамі, усталююць і развесяць святочную ілюмінацыю ў дамах і на вуліцы. Таму веданне элементарных правіл электрычнай бяспекі пры выкарыстанні такіх электрычных прылад вельмі важна.

Запомніце:

  • у пазбяганнi абрыву провада гірлянды яе нельга моцна нацягваць,
  • катэгарычна забаронена разбіраць для рамонту гірлянды, падлучаныя да электрасеткі,
  • нельга дазваляць дзецям самастойна падключаць гірлянды да электрычнай сеткі.

Электрычныя прыборы, якія выкарыстоўваюцца для вулічнай ілюмінацыі, павінны мець адпаведнае выкананне, што павінна быць указана ў інструкцыі або кіраўніцтве эксплуатацыі канкрэтнай прылады. Елкі, якія ўстанаўліваюцца за межамі памяшканняў, павінны ўпрыгожвацца гірляндамі, прызначанымі для вулічнага прымянення. На пакаванні павінен быць паказаны клас і ступень абароны ад пранікнення вільгаці і пылі, лічбы непасрэдна на вырабе і на яго пакаванні павінны супадаць. Таксама неабходны сертыфікат адпаведнасці выраба і інструкцыя па эксплуатацыі.

Падключэнне ёлачных гірлянд на напругу 220В неабходна выконваць толькі праз прыладу ахоўнага адключэння (ПАА) або дыферэнцыяльны аўтаматычны выключальнік. Ужыванне гэтых абарон дазволіць пазбегнуць паразы электрычным токам пры выпадковым дакрананні да токаводных частак, пашкоджанні ізаляцыі і кароткім замыканні.

Пры выкарыстанні гірлянд для ўпрыгожвання будынкаў, вітрын і навагодніх елак павінны выкарыстоўвацца толькі завадскія сертыфікаваныя вырабы з напругай сілкавання не больш 25В. У іншых выпадках вышыня да ніжняй электралямпы павінна быць не меней 2,5 метра, у адваротным выпадку павінна быць усталявана агароджа зоны ўсталёўкі елкі.

Для прадухілення ўзнікнення пажараў і папярэджанняў няшчасных выпадкаў

КАТЭГАРЫЧНА ЗАБАРОНЕНА:

  • абарачваць лямпы ўпрыгожваннямі з гаручых матэрыялаў;
  • выкарыстоўваць правады і кабелі з пашкоджанай ізаляцыяй;
  • ужываць некалібраваныя топкія ўстаўкі засцерагальнікаў не завадскога выраба (жучкі);
  • ужываць кабелі, якія сілкуюць святочную ілюмінацыю без надзейнага мацавання на апорны трос або па будаўнічых канструкцыях на вышыні менш за 2,5 м ад узроўня зямлі;
  • дапускаць скручванні электраправодкі і кабеляў.

Калі ласка, у пераднавагодняй мітусні не забывайце пра гэтыя правілы, каб не азмрочваць сабе і блізкім радасць свята.

Валожынская раённая энергагазінспекцыя

Крыніца:valozhin.by

Задайте вопрос