Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Прычыны спазнення на працу

08.12.2022

Не ўсе выпадкі спазнення работніка на працу варта разглядаць наймальніку як дысцыплінарную правіну.

Асноўная задача наймальніка ў такіх выпадках – высветліць прычыны спазнення на працу. Прычыны могуць быць як важкiмі, так і неважкiмі.

Калі прычына важкая альбо работнік узгадніў сваю адсутнасць на працоўным месцы, падставы для прымянення ў дачыненні да работніка мер дысцыплінарнага ўздзеяння, у тым ліку звальнення, адсутнічаюць.

Варта адзначыць, што пералік важкiх прычын для спазнення на працу заканадаўствам не прадугледжаны, носіць ацэначны характар і вызначаецца наймальнікам самастойна.

Важкiмі прычынамі для спазнення на працу могуць быць:

- выклік работніка ў праваахоўныя органы або суд;

- зварот работніка за медыцынскай дапамогай;

- немагчымасць прыйсці на працу з-за пажару ці стыхійнага бедства;

- удзел работніка ў ДТЗ, аб якім ён паведаміў наймальніку, а таксама іншыя выпадкі.

У мэтах забеспячэння правамернасці прымянення мер дысцыплінарнай адказнасці часткай 1 арт. 199 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (далей – ПК) замацаваны абавязак наймальніка запатрабаваць пісьмовае тлумачэнне работніка.

Адмова работніка ад дачы пісьмовага тлумачэння, немагчымасць атрымання ад яго тлумачэння з нагоды здзейсненай дысцыплінарнай правіны не з'яўляюцца перашкодамі для прымянення дысцыплінарнага спагнання і афармляюцца актам з указаннем прысутных пры гэтым сведак (ч. 2 арт. 199 ПК).

Пры разглядзе прычыны спазнення і прыняцці рашэння аб прымяненні мер дысцыплінарнага ўздзеяння варта ўлічваць характар працы, наступствы і пагрозу, якую для наймальніка і навакольных стварылi адпаведныя паводзіны работніка.

Таксама неабходна пераканацца, што ў дзень «спазнення» працаўнік не выконваў дзяржаўныя або грамадскія абавязкі, а таксама даручэнне па працы свайго непасрэднага кіраўніка.

У такіх выпадках несвоечасовая яўка на працу не з'яўляецца парушэннем працоўнай дысцыпліны.

Галоўны дзяржаўны інспектар

Маладзечанскага міжраённага аддзела

Мінскага абласнога ўпраўлення

Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Карына Судніковіч

Задайте вопрос