Валожынскі раённы аддзел Мінскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва інфармуе індывідуальных прадпрымальнікаў, адвакатаў і натарыусаў аб надыходзячым тэрміне выплаты абавязковых страхавых узносаў у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь за 2022 год, які ўстаноўлены не пазней за 1 сакавіка 2023.
Індывідуальныя прадпрымальнікі, адвакаты і натарыусы самастойна вызначаюць даход ад сваёй дзейнасці, з якога выплачваюцца абавязковыя страхавыя ўзносы.
Важна ведаць!
За перыяды неажыццяўлення прадпрымальніцкай, натарыяльнай, адвакацкай дзейнасці абавязковыя страхавыя ўзносы не выплачваюцца.
Мінімальная сума абавязковых страхавых узносаў за 2022 год складае 2 006,59 рублёў (пры ўмове ажыццяўлення дзейнасці ўвесь справаздачны год).
Перыяды ажыццяўлення дзейнасці, сумы абавязковых страхавых узносаў за гэтыя перыяды адлюстроўваюцца ў індывідуальных звестках па форме ПУ-3, тэрмін прадстаўлення якіх не пазней за 31 сакавіка 2023 года.
Пры наяўнасці ЭЛП і атрыбутнага сертыфіката Фонду, форма ПУ-3 прадстаўляецца дыстанцыйна праз «Асабісты кабінет плацельшчыка ўзносаў» на партале Фонду.
Дадатковая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва:https://ssf.gov.by/uploads/files/Putevoditel-fizicheskie-litsa/Putevoditel-dlja-IP-advokata-notariusa-2022.pdf


