Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Часовая працоўная занятасць для навучэнцаў

10.02.2023

Паважаныя навучэнцы, законныя прадстаўнікі!

Упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Валожынскага райвыканкама сумесна з упраўленнем адукацыі, спорту і турызму Валожынскага райвыканкама ў 2023 годзе арганізуецца часовая працоўная занятасць для навучэнцаў устаноў адукацыі раёна ў канікулярны перыяд.

Асноўнымі відамі работ вучнёўскіх брыгад з'яўляюцца афарбоўка бетонных платоў, цокаля, рамонт школьнай мэблі, пашыў камплектаў пасцельнай бялізны. Гэта выдатная магчымасць правесці вольны час з карысцю, паспрабаваць сябе ў розных відах працоўнай дзейнасці, атрымаць сваю першую заработную плату і працоўную кніжку.

Інфармацыю аб арганізацыі часовай працоўнай занятасці можна атрымаць ва ўстанове адукацыі па месцы вучобы, а таксама аддзеле занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Валожынскага райвыканкама (г. Валожын, пл. Свабоды, 2, каб. 211, т. 55-233)

school1.volozhin-edu.gov.by

Задайте вопрос