Генпракуратура прапрацоўвае пытанне аб укараненні сістэмы дзяржкантролю за знаходжаннем дзяцей у Інтэрнэце.
«У 2022 годзе ў параўнанні з 2021-м колькасць асуджаных за згвалтаванні з абцяжарваючымі прыкметамі ў дачыненні да непаўналетніх і малалетніх дзяцей павялічылася больш чым у 2 разы (з 21 да 48), за гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару — у паўтара раза (з 79 да 117 асоб). За распусныя дзеянні ў 2021 годзе асуджана 20 асоб, у 2022-м — ужо 50, ахвярамі сталі 388 асоб», — распавёў Аляксей Стук.
Паводле яго слоў, органамі пракуратуры ў 2022 годзе праведзены праверкі выканання заканадаўства аб прафілактыцы сямейнага недабрабыту і правапарушэнняў непаўналетніх, у тым ліку арганізацыі іх занятасці, абароне дзяцей і падлеткаў ад сэксуальнага гвалту і эксплуатацыі. «На момант здзяйснення злачынстваў 104 дзіцяці знаходзіліся ў сацыяльна небяспечным становішчы, 19 раней прызнаваліся маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне. Пасля выяўлення злачынных дзеянняў да названых катэгорый аднесена яшчэ 72 непаўналетніх, у дачыненні да 8 з іх бацькі пазбаўлены бацькоўскіх правоў, — адзначыў намеснік генпракурора. — Па выніках праверак пракурорамі ў дзяржаўныя органы і арганізацыі ўнесена больш за 1 тыс. актаў нагляду, да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута 2,8 тыс. службовых асоб».
Наглядная дзейнасць дазволіла выпрацаваць і рэалізаваць шэраг прапаноў па паляпшэнню механізмаў абароны дзяцей, якія апынуліся ў крызіснай сітуацыі. «Для вырашэння праблемных пытанняў Генеральнай пракуратурай сумесна з урадам рэалізуюцца меры ў тым ліку па ўдасканаленні нарматыўнага рэгулявання пытанняў: арганізацыі сэксалагічнай дапамогі насельніцтву і лячэння асоб, пакутуючых педафіліяй, рэабілітацыі ахвяр гвалту і забеспячэння кантролю за выкарыстаннем непаўналетнімі Інтэрнэту, — дапоўніў ён. - Для мінімізацыі рызык здзяйснення такіх злачынстваў па ініцыятыве Генеральнай пракуратуры і МУС рыхтуюцца змены ў Крымінальны кодэкс, якія прадугледжваюць нароўні з пакараннем за ўчыненае злачынства прымяненне па прыгаворы суда прымусовага лячэння ў дачыненні да асоб, пакутуючых педафіліяй. Міністэрствам аховы здароўя з улікам міжнароднага вопыту распрацоўваецца клінічны пратакол, які змяшчае алгарытм лячэння педафіліі.»
«Па прапанове Генеральнай пракуратуры прапрацоўваецца пытанне аб укараненні сістэмы дзяржаўнага кантролю за знаходжаннем дзяцей у Інтэрнэце. Як варыянт, гэта можа быць абмежаванне часу знаходжання дзяцей у сетцы, прымяненне магчымасцяў штучнага інтэлекту для абмежавання доступу да розных рэсурсаў», — канстатаваў Аляксей Стук.


