Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

ДУ «Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» інфармуе аб прадастаўленні грашовай кампенсацыі на куплю 10 сродкаў рэабілітацыі

09.03.2023

З 6 студзеня 2023 года ўступіў у сілу загад Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 03.01.2023 № 1 «Аб устанаўленні памеру грашовай кампенсацыі затрат на тэхнічныя сродкі сацыяльнай рэабілітацыі, набытыя грамадзянамі самастойна».

Загадам устаноўлены памеры грашовай кампенсацыі ў 2023 годзе на 10 сродкаў рэабілітацыі, якія набываюцца грамадзянамі самастойна, у прыватнасці: сродкі рэабілітацыі для людзей з інваліднасцю па зроку і слыху, а таксама супрацьпролежневыя матрацы і розныя дапаможныя прыстасаванні для апранання, прыёму і гатавання ежы, задавальнення бытавых і іншых патрэб.

Пры гэтым для грамадзян, якія не жадаюць самастойна набываць сродкі рэабілітацыі, захавана права на іх атрыманне ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.

Парадак звароту па кампенсацыю:

1. Па прадастаўленне грашовай кампенсацыі грамадзяне звяртаюцца ў цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў адпаведнасці з іх рэгістрацыяй па месцы жыхарства (месцы знаходжання) на працягу 3 месяцаў з дня пакупкі сродку рэабілітацыі.

2. Дакументы, неабходныя для атрымання грашовай кампенсацыі:

  • заява;
  • пашпарт або іншы дакумент, які пацвярджае асобу;
  • пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці, пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу і (або) паўнамоцтвы законнага прадстаўніка дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў, грамадзяніна, прызнанага ва ўстаноўленым парадку недзеяздольным;
  • ІПРА інваліда або заключэнне МКК;
  • пасведчанне інваліда і ўкладыш да яго;
  • дакументы, якія пацвярджаюць выдаткі на набыццё сродкаў рэабілітацыі, - касавыя (таварныя) чэкі юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў, месца знаходжання якіх абмяжоўваецца тэрыторыяй Рэспублікі Беларусь, з абавязковым указаннем наймення набытых сродкаў рэабілітацыі;
  • рэквізіты бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку ў беларускіх рублях.

3. Камісія, створаная ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінаблвыканкама, прымае рашэнне аб выдзяленні (аб адмове ў выдзяленні) грашовай кампенсацыі і яе памеры на працягу 15 рабочых дзён.

4. На працягу 5 рабочых дзён з дня прыняцця рашэння камісіяй аб прадастаўленні (аб адмове ў прадастаўленні) грашовай кампенсацыі цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва пісьмова паведамляе грамадзяніну.

Грашовая кампенсацыя выплачваецца на працягу месяца пасля прыняцця рашэння камісіяй і пералічваецца на базавы рахунак атрымальніка.

Калі кошт сродку рэабілітацыі меншы за памер грашовай кампенсацыі, устаноўлены Загадам, грашовая кампенсацыя выплачваецца зыходзячы з фактычных затрат на набыты сродак рэабілітацыі.

Калі кошт сродку рэабілітацыі большы за памер грашовай кампенсацыі, устаноўлены Загадам, грашовая кампенсацыя выплачваецца ў памеры ў адпаведнасці з Загадам.

Дакументы прымаюцца па адрасе: г. Валожын, вул. Міра, д.8, кабінет № 3, час работы: панядзелак - пятніца, з 8.00 да 17.00, перапынак з 13.00 да 14.00.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: 6 86 06, 6 80 74.

ПАМЕР грашовай кампенсацыі затрат на тэхнічныя сродкі сацыяльнай рэабілітацыі, набытыя грамадзянамі самастойна, на 2023 год