Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

У Беларусі стартаваў конкурс па добраўпарадкаванні паверхневага воднага аб'екта

02.05.2023

У Беларусі стартаваў штогадовы рэспубліканскі агляд-конкурс па добраўпарадкаванні паверхневага воднага аб'екта.

Конкурс праводзіцца ў перыяд з 1 мая па 30 чэрвеня ў тры этапы па дзвюх намінацыях: «Лепшае добраўпарадкаванне і ўтрыманне зоны адпачынку на водным аб'екце сярод дзяржаўных арганізацый» і «Лепшае добраўпарадкаванне і ўтрыманне зоны адпачынку на водным аб'екце сярод водакарыстальнікаў, якія аказваюць паслугі рэкрэацыі і турызму».

У першым этапе конкурсу (з 1 па 31 мая) праходзіць адбор удзельнікаў, правядзенне конкурсу і падвядзенне вынікаў на раённым узроўні (праводзіцца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі ў рамках прыёмкі гатоўнасці зон адпачынку на водных аб'ектах да вяснова-летняга сезона). У другім этапе (з 1 па 15 чэрвеня) падводзяцца вынікі на абласным узроўні. Трэці этап (з 16 па 30 чэрвеня) завяршаецца вызначэннем пераможцаў конкурсу на рэспубліканскім узроўні.

Пры ацэньванні добраўпарадкавання зон адпачынку ў большай ступені прымаецца пад увагу захаванне натуральнай прывабнасці ландшафтаў, праводзiмыя работы па ўладкаванні непасрэдна павярхоўнага воднага аб'екта (яго берагавой зоны і пляжаў).

Пераможцы агляду-конкурсу ўзнагароджваюцца адпаведнымі дыпломамі і грашовымі прэміямі.

Крыніца: valozhin.by

Задайте вопрос