Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Натарыусы Беларусі 5 мая пракансультуюць бясплатна

03.05.2023

Натарыусы Беларусі 5 мая будуць кансультаваць бясплатна.

Рэспубліканская дабрачынная акцыя прысвечана 78-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. У ёй паўдзельнічаюць усе натарыяльныя канторы і натарыяльныя бюро рэспублікі.

Жыхары і госці краіны, якія звярнуліся да натарыуса на працягу працоўнага дня, атрымаюць кансультацыю па пытаннях, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю. Пытанні, па якіх можна пракансультавацца, гэта афармленне спадчынных правоў, складанне завяшчанняў, шлюбных дагавораў, адчужэнне нерухомасці, здзяйсненне выканаўчых надпісаў і інш.

Адзначаецца, што задаць пытанні натарыусу можна як асабіста звярнуўшыся да натарыуса, так і па тэлефонах натарыяльных кантор і натарыяльных бюро, а таксама з дапамогай мэсэнджараў.

Такія акцыі праводзяцца як частка працы па прававой асвеце і сталі для натарыяльнай супольнасці Беларусі традыцыйнымі. Акцыі прымеркаваныя да дзяржаўных свят і іншых памятных дат. Іх мэтай з'яўляецца перш за ўсё забеспячэнне абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян, павышэнне ўзроўню правасвядомасці, прававой культуры і пісьменнасці насельніцтва.

Поўны спіс натарыяльных кантор і натарыяльных бюро, іх кантактныя дадзеныя і час працы можна ўдакладніць на сайце БНП у раздзеле «Знайсці натарыуса».

Крыніца: valozhin.by