Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Адпачывайце бяспечна!

11.05.2023

З надыходам высокіх тэмператур атмасфернага паветра вялікая колькасць грамадзян праводзіць вольны час на водных аб'ектах горада і раёна.

Варта памятаць, што больш бяспечна адпачываць толькі ў спецыяльна адведзеных для купання месцах, з прычыны арганізаванага дзяжурства ратавальнікаў.

Рашэннем Валожынскага раённага выканаўчага камітэта № 478 ад 21 сакавіка 2023 года адведзены наступныя месцы для купання:

- зона адпачынку «Жоўты бераг» у раёне в. Буні;

- зона адпачынку «Сакаўшчына» у а.г. Сакаўшчына;

- зона адпачынку «Валожынскае вадасховішча» ў в. Гардынава;

- зона адпачынку «Пагарэлка» ў раёне в. Пагарэлка;

- зона адпачынку «Выганічы» ў в. Выганічы.

У астатніх месцах купанне забаронена. Забарона выклікана тым, што акваторыі астатніх месцаў з'яўляюцца небяспечнымі. Акрамя гэтага, пачасціліся выпадкі гібелі грамадзян на вадаёмах.

Дзеючым заканадаўствам артыкулам 24.42 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь прадугледжана адказнасць за купанне ў забароненых месцах.

Акрамя гэтага не варта забываць, што берагі рэк і вадаёмаў, з'яўляюцца грамадскім месцам, дзе забаронена распіваць алкагольныя, слабаалкагольныя напоі і піва, адміністрацыйная адказнасць у адпаведнасці з ч. 1 арт. 19.3 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры да 8 базавых велічынь. Дзеянні, прадугледжаныя ч. 1 арт. 19.3 КоАП Рэспублікі Беларусь, учыненыя паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні цягнуць за сабой накладанне штрафу у памеры ад 2 да 15 базавых велічынь, або грамадскія работы, або адміністрацыйны арышт.

Частка 3 арт. 19.3 КоАП Рэспублікі Беларусь абвяшчае, што з'яўленне ў грамадскім месцы ў стане, выкліканым спажываннем без назначэння ўрача-спецыяліста наркатычных сродкаў або псіхатропных рэчываў або спажываннем іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, якія абражаюць чалавечую годнасць і грамадскую маральнасць, цягне накладанне у памеры ад пяці да дзесяці базавых велічынь.

Частка 5 арт. 19.3 КоАП Рэспублікі Беларусь – спажыванне без назначэння ўрача-спецыяліста наркатычных сродкаў або псіхатропных рэчываў у грамадскім месцы або спажыванне іх аналагаў у грамадскім месцы, прыводзяць да накладання штрафу ў памеры ад дзесяці да пятнаццаці базавых велічынь.

Збіраючыся правесці час на прыродзе, неабходна памятаць, што заканадаўствам таксама прадугледжана адказнасць за такія супрацьпраўныя дзеянні, як развядзенне вогнішчаў у забароненых месцах (арт.16.41 КоАП), дробнае хуліганства (арт.19.1 КоАП), а таксама за правапарушэнні супраць бяспекі дарожнага руху.

Будзьце законапаслухмянымі, каб не сапсаваць адпачынак сабе і навакольным. І памятайце, што ўсе меры, якія прымаюцца праваахоўнікамі па забеспячэнні аховы грамадскага парадку ў месцах масавага адпачынку грамадзян, накіраваны на зніжэнне рызыкі няшчасных выпадкаў, учынення ў дачыненні да адпачываючых рознага роду правапарушэнняў і злачынстваў.

Першы намеснік начальніка

Валожынскага РАУС С.В.Латышаў