Філіял «Міжгародняя сувязь» інфармуе Вас аб правядзенні планавых рамонтна-наладачных работ на АРТПС Наваселле 07, 08 чэрвеня 2023г. у адзін з дзён у залежнасці ад умоў надвор'я з 09.00 да 16.00.
У сувязі з гэтым на тэрыторыі Мінскага, Валожынскага, Дзяржынскага, Маладзечанскага, Стаўбцоўскага раёнаў будзе адсутнічаць прыём ад АРТПС Наваселле эфірнага тэлебачання і радыёвяшчання ў дзённы час 07, 08 чэрвеня 2023г з 09.00 да 16.00.
Для інфармавання аб адсутнасці эфірнага прыёму настойліва просім выкарыстоўваць інфармацыю, размешчаную на афіцыйным сайце РУП «Белтэлекам» у раздзеле «Навіны» аб праводзімых работах на сетцы.


