З 8 чэрвеня па 31 жніўня Дзяржатваінспекцыя Мінскай вобласці правядзе прафілактычную акцыю «Школа дарожнай бяспекі».
На працягу ўсяго летняга перыяду вартавыя дарог Міншчыны будуць наведваць дзіцячыя аздараўленчыя і прышкольныя лагеры, каб пагутарыць з хлопцамі аб правілах дарожнага руху. Праграма цікавая і разнастайная, так што дзецям сумаваць не прыйдзецца.
Акцыя «Школа дарожнай бяспекі» пачынае свой добры шлях! Да сустрэчы!
ГАИ_МИНОБЛ


