У студзені-маі 2023 года ў Валожынскім раёне выкарыстана 44,9 млн. рублёў інвестыцый у асноўны капітал, або ў супастаўных цэнах 116,7% да ўзроўню адпаведнага перыяду мінулага года.
Будаўніча-мантажныя работы выкананы на 27,2 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах на 29,8% больш у параўнанні са студзенем-маем 2022 года. Удзельная вага будаўніча-мантажных работ склала 60,6% агульнага аб'ёму інвестыцый у асноўны капітал.
За студзень-май 2023 года на набыццё машын, абсталявання, транспартных сродкаў накіравана 5,7 млн.рублёў інвестыцый у асноўны капітал або 12,8% агульнага аб'ёму інвестыцый.
Аб'ём сродкаў, укладзеных у жыллёвае будаўніцтва, склаў 18,2 млн.рублёў, або 40,6% агульнага аб'ёму інвестыцый у асноўны капітал. За студзень-май 2023 года ў раёне ўведзена ў эксплуатацыю 11022 квадратныя метры агульнай плошчы жылля, што на 18% менш, чым за адпаведны перыяд папярэдняга года.
Аддзел статыстыкі Валожынскага раёна
Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Мінскай вобласці


