Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Спадчына без межаў у Мінскай вобласці

06.07.2023

Аб новых падыходах у пытанні размеркавання абавязкаў па афармленні спадчынных правоў на тэрыторыі Мінскай вобласці расказвае старшыня Мінскай абласной натарыяльнай палаты Алена Грынкевіч.

З 4 ліпеня 2023 года ў Мінскай абласной натарыяльнай акрузе змяніўся парадак звароту па афармленне спадчынных правоў.

Загадам галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта паміж натарыусамі, якія ажыццяўляюць натарыяльную дзейнасць у Мінскай абласной натарыяльнай акрузе, размеркаваны абавязкі па афармленні спадчынных правоў з улікам прынцыпу «Спадчына без межаў».

З указанай даты спадчыннікі грамадзян, месца адкрыцця спадчыны пасля якіх знаходзіцца на тэрыторыі раёна або горада ў Мінскай вобласці, у якім функцыянуюць некалькі натарыяльных кантор і бюро, змогуць звярнуцца ў любое з іх. Напрыклад, на тэрыторыі Мінскага раёна працуюць 8 натарыяльных кантор і адно натарыяльнае бюро. Калі раней спадчыннікі для афармлення спадчынных правоў павінны былі звяртацца ў строга пэўную натарыяльную кантору, то цяпер яны маюць магчымасць звярнуцца ў любую з натарыяльных кантор і бюро Мінскага раёна на свой выбар. Такую ж магчымасць атрымалі і спадчыннікі, якія хочуць адкрыць спадчынную справу пасля грамадзян, якія пражывалі на тэрыторыях Валожынскага, Дзяржынскага, Маладзечанскага, Нясвіжскага, Пухавіцкага, Салігорскага, Чэрвеньскага раёнаў і горада Жодзіна.

Як паказвае практыка іншых рэгіёнаў Беларусі, афармленне спадчынных правоў з улікам прынцыпу «Спадчына без межаў» запатрабавана. Спадзяемся, што грамадзяне дадуць станоўчую ацэнку зручнай магчымасці звярнуцца з названым пытаннем да натарыуса па свайму выбару.

Інфармацыю аб адкрытых спадчынных справах, а таксама аб натарыусе, які вядзе спадчынную справу, можна ўдакладніць на сайце Беларускай натарыяльнай палаты ў раздзеле «Пошук адкрытай спадчыннай справы».

Па паведамленні афіцыйнага сайта Беларускай натарыяльнай палаты
Крыніца: pravo.by

valozhin.by

Задайте вопрос