Дары лесу нельга збіраць у 73 раёнах Беларусі. Заходняя і Цэнтральная Беларусь, а менавіта Брэстчына, Гродзеншчына і Мінская вобласць — зачынены цалкам.
Ва ўсіх раёнах гэтых абласцей уведзены абмежаванні на наведванне лясоў, уведзеныя мясцовымі ўладамі.
Наведванне лясоў забаранялі або абмяжоўвалі ў Беларусі яшчэ з вясны з-за гарачага надвор'я і высока класа пажаранебяспекі. У канцы чэрвеня Мінлясгас зняў забарону на наведванне лясоў у Беларусі. Аднак спякота зноў усталёўваецца, і абмежаванні вяртаюць.
Паводле тэлеграм-канала


