Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Працоўныя адносіны з непаўналетнімі

10.07.2023

У перыяд летніх канікул многія наймальнікі прымаюць на працу непаўналетніх. У адносінах да такіх работнікаў заканадаўствам устаноўлены пэўныя абмежаванні па відах работ, умовах працы і адпачынку, нормах выпрацоўкі, працягласці рабочага часу і інш.

Асаблівасці працы моладзі рэгламентаваны главой 20 Працоўнага кодэкса і Законам «Аб асновах дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі».

Так, арт. 275 ПК вызначана, што ўсе асобы маладзейшыя за васемнаццаць гадоў прымаюцца на працу толькі пасля папярэдняга медыцынскага агляду і ў далейшым, да дасягнення васемнаццаці гадоў, штогод падлягаюць абавязковаму медыцынскаму агляду, калі іншае не ўстаноўлена Кодэксам.

Абавязковыя штогадовыя медыцынскія агляды непаўналетніх работнікаў праводзяцца ў працоўны час з захаваннем сярэдняга заробку.

У адпаведнасці з арт. 21 ПК заключэнне працоўнай дамовы дапускаецца з асобамі, якія дасягнулі шаснаццаці гадоў.

З пісьмовай згоды аднаго з бацькоў (усынавіцеляў (удачарыцеляў), папячыцеляў) працоўны дагавор можа быць заключаны з асобай, якая дасягнула чатырнаццаці гадоў, для выканання лёгкай работы або занятку прафесійным спортам, якія: не з'яўляюцца шкоднымі для яго здароўя і развіцця; не перашкаджаюць атрыманню агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Пералік лёгкіх відаў работ, якія могуць выконваць асобы ва ўзросце ад чатырнаццаці да шаснаццаці гадоў, зацверджаны пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 15.10.2010 №144.

Варта адзначыць, што пры заключэнні працоўнага дагавора (кантракта) з асобай, якая не дасягнула васемнаццаці гадоў, папярэдняе выпрабаванне не ўстанаўліваецца. (арт.28 ПК).

У адпаведнасці з ч.1 арт. 114 ПК для работнікаў маладзейшых за васемнаццаць гадоў устанаўліваецца скарочаная працягласць рабочага часу: ва ўзросце ад чатырнаццаці да шаснаццаці гадоў - не больш за 23 гадзіны на тыдзень, ад шаснаццаці да васемнаццаці гадоў - не больш за 35 гадзін на тыдзень.

Працягласць працоўнага часу навучэнцаў, якія атрымліваюць агульную сярэднюю, прафесійна-тэхнічную адукацыю, спецыяльную адукацыю на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, якія працуюць на працягу навучальнага года ў вольны ад вучобы час, не можа перавышаць паловы максімальнай працягласці працоўнага часу, прадугледжанай ч.1 арт.114 ПК для асоб адпаведнага ўзросту.

Артыкулам 276 ПК устаноўлена забарона на прыцягненне работнікаў маладзейшых за васемнаццаць гадоў да начных і звышурочных работ, работ у дзяржаўныя святы і святочныя дні, работ у выхадныя дні, калі іншае не ўстаноўлена ПК.

Працоўныя водпускі работнікам маладзейшым за 18 гадоў прадастаўляюцца ў летні час або, па іх жаданні, у любую іншую пару года. (арт.277 ПК).

Пытанні аплаты працы работнікаў маладзейшых за 18 гадоў пры скарочанай працягласці штодзённай работы рэгулюе арт.279 ПК, згодна з якой заработная плата работнікам маладзейшым за 18 гадоў пры скарочанай працягласці штодзённай работы выплачваецца ў такім жа памеры, як работнікам адпаведных катэгорый пры поўнай працягласці штодзённай работы.

Старэйшы пракурор аддзела

па наглядзе за выкананне заканадаўства аб

непаўналетніх і моладзі

пракуратуры Мінскай вобласці Маро Мірзаян

valozhin.by

Задайте вопрос