У Беларусі з'явіцца магчымасць дзяліць працоўны водпуск больш як на дзве часткі. Падрабязнасці расказалі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Так, беларусы ў найбліжэйшы час змогуць сыходзіць у водпуск больш чым двойчы за год. Гэта з'яўляецца адной з пяці галоўных навацый Працоўнага кодэкса, які набудзе моц з 1 студзеня 2024 года.
Так, з 2024 года магчыма будзе падзяляць працоўны водпуск больш чым на дзве часткі.
Магчымасць драбнення водпуску працадаўца можа прадугледзець не толькі калектыўным дагаворам, але і іншым прававым лакальным актам.
— Гэта значыць нават пры адсутнасці калектыўнай дамовы, — удакладнілі ў прэс-службе ведамства.
Крыніца: valozhin.by


